Ян Марыя Бэрнардоні
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Род дзейнасьці | італьянскі архітэктар, прадстаўнік стылю раньняга барока, езуіт |
|---|---|
| Дата нараджэньня | каля 1541 |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 19 кастрычніка 1605 |
| Месца сьмерці |
Ян Марыя Бэрнардоні (па-італьянску: Giovanni Maria Bernardoni; каля 1541, Cagno каля Кома, цяпер Італія — 19 кастрычніка 1605, Кракаў) — італьянскі архітэктар, прадстаўнік стылю раньняга барока, езуіт.
[рэдагаваць] Працы
У Беларусі найперш вядомы як архітэктар будовы касьцёлу Божага цела ў Нясьвіжы (1584–1593).
Іншыя праекты архітэктара (у дужках даты будаўніцтва):
- касьцёл Сьв. Войцеха і Сьв. Станіслава Біскупа ў Калішы (1592–1597)
- касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла ў Кракаве (1597–1619)
- касьцёл Маці Божай Анельскай ў Кальварыі Забжыдоўскай (1603–1609)
- касьцёл Сьв. Казімера ў Вільні (1604–1616)

