Ян Матэйка
Ян Матэ́йка (па-польску: Jan Matejko; 24 чэрвеня 1838 — 1 лістапада 1893) — польскі мастак.
Біяграфія[рэдагаваць]
Нарадзіўся дзявятым з адзінаццаці дзяцей у сям’і Матэйкаў у Кракаве. Маці памерла рана, і старэйшы брат Францішак меў глыбокі ўплыў на адукацыю Яна Матэйкі. У 1852 годзе, калі яму было 14 гадоў, Матэйка пачаў навучацца ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі сярод іншых Войцэх Карнэлі Сатлер (па-польску: Wojciech Korneli Sattler) і Ўладыслаў Лушкевіч (па-польску: Władysław Łuszczkiewicz). Яшчэ тады Ян Матэйка меў сур’ёзныя праблемы з вачамі, але, нягледзячы на гэта, лічыўся адным з самых таленавітых вучняў акадэміі. Пасьля заканчэньня акадэміі ў 1858 годзе Матэйка быў два гады вучнем Германа Абшутца (Hermann Anschütz) ў Мюнхене. З 1859 па 1860 гады мастак працаваў у Вене з Крысьціянам Рубенам (Christian Ruben), вярнуўся ў Кракаў і ў 1873 годзе заняў пасаду дырэктара Акадэміі мастацтваў.
У Матэйкі і яго жонкі Тэадоры было пяцёра дзяцей, самая малодшая дачка памерла неўзабаве пасьля нараджэньня.
Памёр у Кракаве.
Творы[рэдагаваць]
- «Станьчык» (1862)
- «Выступ Скаргі» (1864)
- «Рэйтан» (1866)
- «Стэфан Баторы пад Псковам» (1871—1872)
- «Грунвальдзкая бітва» (1878)
- «Пруская дань» (1882)
- «Касьцюшка пад Рацлавіцамі» (1888)
- «Канстытуцыя 3 траўня» (1891)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Ян Матэйка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў