Ян Непамуцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян Непамуцкі
Head of statue of John of Nepomuk in Třebíč, Czech Republic.jpg
Сьвяты
Імя Jan Nepomucký
Сьвецкае імя Jan Velflín
Памёр 20 сакавіка 1393
Прага
Шануецца 16 траўня
Бэатыфікаваны 31 траўня 1721 папам Інакенці XIII
Кананізаваны 19 сакавіка 1729 папам Бэнэдыктам XIII
Патрон Багеміі, Баварыі
Атрыбуты 5 зорак вакол галавы, крыж у руцэ, пальмавая галіна
Скульптура Сьв. Яна Непамуцкага на Карлавым мосьце ў Празе

Сьвяты Ян Непаму́цкі (па-чэску: Jan Nepomucký; паміж 1340 і 1350, Непамук, Чэхія — 20 сакавіка 1393, Прага) — чэскі каталіцкі сьвяты, сьвятар, мучанік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвестак пра бацькоў і дзяцінства Яна не засталося. Вядома хіба, што Ян Вэльфлін (па-чэску: Velflín) быў родам з маленькага гарадку Паму́к у Багеміі, пазьней перайменаванага ў Непамук (адсюль і цяперашняе празваньне сьвятога). У 1370 годзе ён стаў натарыюсам праскага арцыбіскупа, у 1380 быў рукапакладзены ў сьвятары. Пасьля атрыманьня сану працягнуў адукацыю, вывучаў права, у 1381 атрымаў ступень бакаляўра ў Празе, а ў 1387 годзе ў Падуі доктарскую ступень. У 1389 Ян быў прызначаны генэральным вікарыем праскага арцыбіскупства.

Мучаніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэскі кароль Вацлаў IV (13781419) стала канфліктаваў з вышэйшым духавенствам краіны, адстойваў перавагу сьвецкай улады і ўмешваўся ва ўнутрыцаркоўныя справы. У 1393 паводле ягонага загаду былі схопленыя і кінутыя ў вязьніцу Ян Непамуцкі разам з двума іншымі сьвятарамі. Неўзабаве Янавых таварышаў адпусьцілі, а Яна пасьля катаваньняў скінулі ў мяху ў Вэлтаву. У 1433 годзе храністы вылучылі меркаваньне, што Ян загінуў, адмовіўшыся раскрыць каралю тайну споведзі каралевы, духоўнікам якой зьяўляўся.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 красавіка 1393 цела Яна Непамуцкага было знойдзенае на правым беразе Вэлтавы і пазьней пахаванае ў катэдральным саборы Сьвятога Віта ў Празе. Непасрэднаю прычынаю сьмерці паводле антраполяга Эмануэля Влчэка (па-чэску: Emanuel Vlček) было катаваньне, у прыватнасьці удар тупым прадметам па галаве.

Шанаваньне Яна чэскімі каталікамі як сьвятога і мучаніка пачалося яшчэ ў XV стагодзьдзі. Да ліку сьвятых ён быў аднесены ў 1729 г. Ян Непамуцкі лічыцца нябесным абаронцам споведнікаў, абаронцам супраць паклёпаў і навадненьняў, а таксама абаронцам Прагі і ўсяе Багеміі. Памяць у каталіцкай царкве — 16 траўня.

Іконаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самая вядомая статуя сьвятога была створаная ў 1683 г. (яшчэ да афіцыйнае кананізацыі) Я. Брокафам для Карлавага мосту ў Празе. Зараз арыгінал перанесены ў Нацыянальны музэй у Празе (як і большасьць скульптураў мосту), а на мосьце ўсталяваная дакладная копія.

У XVIII стагодзьдзі створаная вялікая колькасьць іконаграфічных нізак са сцэнамі з жыцьця сьвятога. Самая вядомая месьціцца ў Лятаранскай базыліцы ў Рыме.

Сьвяты Ян Непамуцкі паказваецца на абразох з пальмавай галінай і вянком з зор над галавой.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ян Непамуцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў