Ян Няміра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Няміра
лац. Jan Niamira

Герб «Ястрабец»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1400
Памёр не раней за 1422[1]
Род Неміровічы[d]
Жонка Ганна
Дзеці Андрэй, Мікалай, Ян, Фёдар, Якуб

Ян Няміра (другая палова XIV ст. — 1422 або 1423) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канюшы дворны ў 1398 годзе, намесьнік полацкі (1412—1413). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ястрабец», раней меў іншы геральдычны знак. Пачынальнік роду Неміровічаў.

Валодаў Уселюбам у Наваградзкім павеце.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nammir, des vorgenanten irluchten fursten hern Allexandri pferdemarschalk (12 кастрычніка 1398 году)[2]; Nemyra cum suis fratribus germanis (18 студзеня 1401 году)[3]; Nammir (травень 1401 году, 1401 і 1404 гады)[4]; Johanne alias Nemer (16 лютага 1410 году)[5]; Iohannis Nemer (1 лютага 1411 году)[6]; Johannis Niemir Polocensis (15 красавіка 1412 году)[7]; cum Nemyr capitaneo Polocensi[8], Nemir[9] (2 кастрычніка 1413 году); Johannes alias Niemir (27 верасьня 1422 году)[10]; Namir, Немира[11].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду. Магчыма, яго братам быў Чыж, які выступаў сьведкам у Троцкай умове (1433 год).

Упершыню ўпамінаецца ў Салінскай умове (1398 год) як канюшы дворны. У 1401 і 1404 гадох езьдзіў з пасольствам да вялікага магістра Тэўтонскага ордэну, у 1411 годзе — у Ноўгарад. У 1412—1413 гадох быў намесьнікам полацкім. Апошні раз упамінаецца ў Мельнскай умове (1422 год), да якой прывесіў пячаць зь легендай + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x[12].

У шлюбе з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня) меў сыноў Андрэя, Мікалая, Яна, Фёдара і Якуба.

Фундаваў ва Уселюбе касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Зьдзейсьніў пілігрымку ў Вілснак у Брандэнбургу[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 141. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  3. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  4. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 78, 962, 967, 972.
  5. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 78.
  6. ^ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
  7. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 231.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57, 69.
  10. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  11. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 280.
  12. ^ Nowak P., Pokora P. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
  13. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 281.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]