Ян Няруда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Няруда
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 ліпеня 1834(1834-07-09)[1][2][3][…]
Памёр 22 жніўня 1891(1891-08-22)[6][1][2][…] (57 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, журналіст, перакладнік, крытык, тэатральны крытык, драматург, драматург, літаратурны крытык
Мова нямецкая[2], чэская мова[5][2][9] і француская мова[2]

Ян Непамук Няруда (па-чэску: Jan Nepomuk Neruda; 9 ліпеня 1834 — 22 жніўня 1891) — чэскі пісьменьнік, паэт і журналіст, найбуйнейшы ў Чэхіі прадстаўнік крытычнага рэалізму.

Нарадзіўся ў Празе ў сям’і гандляра. Навучаўся праву і філязофіі. Пасьля вучобы працаваў выкладчыкам, а ў 1860 годзе ўладкаваўся на працу ў мясцовую газэту ў якасьці журналіста. Нягледзячы на тое, што Няруда так ніколі і не ажаніўся, ён падтрымліваў блізкія адносіны зь пісьменьніцай Каралінай Сьветлай.

На беларускую мову яго перакладаў Аляксей Зарыцкі[10].

Паблё Нэруда ўзяў сябе псэўданім у гонар Яна Няруды.

Выбраныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1857 — «Могілкавыя кветкі» (Hřbitovní kvítí)
  • 1867 — «Кнігі вершаў» (Knihy veršů)
  • 1877 — «Маластранскія аповесьці» (Povídky malostranské)
  • 1878 — «Касьмічныя песьні» (Písně kosmické)
  • 1883 — «Простыя матывы» (Prosté motivy)
  • 1896 — «Песьні гарачай пятніцы» (Zpěvy páteční)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Jan Neruda // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б в г д е ё Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Jan Neruda // Vegetti Catalog of Fantastic Literature (італ.)
  4. ^ а б Неруда Ян // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б Wurzbach D. C. v. Neruda, Johann (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 20. — S. 188.
  6. ^ Jan Neruda // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  7. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  8. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
  9. ^ CONOR.SI
  10. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]