Ян Павал I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ян Павал I (сьвецкае імя Альбіна Лучані, па-італьянску: Albino Luciani) (17 кастрычніка 1912 — 28 верасьня 1978) — рымскі папа з 26 жніўня 1978 году да дня сваёй сьмерці. Прабыў папай ўсяго 33 дні.

Біяграфія [рэдагаваць]

Нарадзіўся ў месцы Канале д'Агорда ў правінцыі Бэлюна на поўначы Італіі.

7 ліпеня 1935 году атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. У 1958 годзе пастаўлены біскупам гораду Віторыё Вэнэта. Удзельнічаў у Другім Ватыканскім Саборы. 15 сьнежня 1969 году папа Павал VI прызначыў яго патрыярхам Вэнэцыі, а 5 сакавіка 1973 году ўзьвёў да годнасьці кардыналу.

На канклаве 1978 году Альбіна Лучані быў абраны папам, але ў хуткім часе памёр, прабыўшы біскупам Рыму ўсяго 33 дні. Ян Павал I быў першым папай за доўгія гады, які адмовіўся каранавацца тыяраю.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Ян Павал I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў