Ян Радзівіл (сын Мікалая)
| Ян Радзівіл | |
Ян Радзівіл. В. Герсан, XIX ст. |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 1492 Гонядзь |
| Памёр: | 1542 Хоўхла |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Мікалай Радзівіл Альжбета з Саковічаў |
| Жонка: | Ганна з Касьцевічаў |
| Дзеці: | Ганна, Пэтранэля, Альжбета |
Ян Радзівіл (1492, Гонядзь — 1542, Хоўхла) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (з 1517), староста генэральны жамойцкі (з 1535).
Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і на Падляшшы. Трымаў Васіліскае (1523) і Бельскае (1522) староствы, а таксама Маркаўскую дзяржаву (1520—1534). Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
З гонядзка-мядзельскай лініі княскага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Мікалая. Апошні мужчына-прадстаўнік гэтай галіны роду.
У 1516—1521 ваяваў супраць Тэўтонскага ордэна. Уваходзіў у склад камісіяў датычна разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Мазовіяй (1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540—1541).
У 1530—1540-х трыюмвірат у складзе Ян Радзівіла, ягонага дзядзькі Юрыя Радзівіла і Альбрэхта Гаштольда фактычна кіраваў Вялікім Княства Літоўскім у час адсутнасьці ў дзяржаве Жыгімонта Старога.
Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавы (1534—1537).
У шлюбе з Ганнай Касьцевіч меў 3 дачок[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Грыцкевіч А. Радзівіл Крыштоф // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 500.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ян Радзівіл (сын Мікалая) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў