Ян Рудаміна-Дусяцкі (сын Яна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Рудаміна-Дусяцкі

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1581
Памёр 9 лютага 1646
Пахаваны
Род Рудаміны-Дусяцкія
Бацькі Ян Рудаміна-Дусяцкі
Фэліцыя з Талочкаў

Ян Рудаміна-Дусяцкі (1581 — 9 лютага 1646) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян наваградзкі1636).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна, войскага браслаўскага, і Фэліцыі з Талочкаў. Меў братоў Пятра і Крыштапа.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Інгальштацкім (цяпер — Мюнхэнскі) і Аўгсбурскім унівэрсытэтах.

Атрымаў урады каралеўскага двараніна і сакратара. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1610. З 1618 займаў пасаду лясьнічага вількійскага, у 16191622 — наваградзкага падваяводы, у 16271636 — харунжага. У 16231635 неаднаразова абіраўся паслом на сойм.

Браў удзел у вайне з Швэцыяй (16001629), Хоцінскай бітве з туркамі (1621).

Апісаў бітву ў вершаваным творы «Праўдзівы дыярыюш экспэдыцыі Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага супраць Асмана ў Валахіі шчасьліва выпраўленай» (1640). Яму прысьвяціў свае творы Мацей Казімер Сарбеўскі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Рудаміны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 514.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]