Ян Сабескі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян Сабескі
польск. Jan III Sobieski
Jan Sabieski. Ян Сабескі (J. Tricius, 1676).jpg
Ян Сабескі. Мастак Ян Трыцыюс, XVII ст.
Кароль польскі
Каранацыя 2 лютага 1676
Папярэднік Міхал Карыбут Вішнявецкі
Наступнік Аўгуст Моцны
Вялікі князь літоўскі
Каранацыя 2 лютага 1676
Папярэднік Міхал Карыбут Вішнявецкі
Наступнік Аўгуст Моцны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 жніўня 1629, Алеска Рускага ваяводзтва
Памёр 17 чэрвеня 1696, Вілянаў пад Варшавай
Дынастыя герб «Яніна» Сабескія
Жонка Марыя Казімера д’Арк’ен
Бацька Якуб Сабескі
Маці Соф’я Тэафілія з Даніловічаў
Подпіс Signature of John III of Poland.PNG

Ян III Сабе́скі (польск. Jan III Sobieski; 17 жніўня 1629, мястэчка Алеска Рускага ваяводзтва — 17 чэрвеня 1696, Вілянаў пад Варшавай) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (16741696).

Ян Сабескі ўвайшоў у гісторыю як выдатны вайскавод, мэцэнат, апякун навукі і мастацтва, у часы ягонага кіраваньня Рэч Паспалітая зьведала свой апошні ўздым.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Сабескіх гербу «Яніна». Ягоны бацька Якуб быў кашталянам кракаўскім, маці — Соф’я Тэафілія з роду Даніловічаў.

Атрымаў адукацыю ў Навадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некаторы час падарожнічаў па краінах Заходняй Эўропы. Ведаў шэраг моваў — італьянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і францускую.

У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 падчас казацка-сялянскай вайны і ўступіў у войска. Ваяваў супраць Б. Хмяльніцкага, з 1653 палкоўнік.

Удзельнічаў у дыпляматычнай місіі ў Асманскую імпэрыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртаньні браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавы. Ваяваў на баку Швэцыі, затым супраць яе на баку Яна Казімера.

Некалькі разоў абіраўся паслом на соймы. У 16651666 маршалак вялікі каронны, у 16661668 — гетман польны каронны. Вызначыўся ў бітве пад Падгайцамі (6 кастрычніка 1667), дзе з 3-тысячным войскам разьбіў 30-тысячнае казацка-татарскае войска гетмана Правабярэжнай Украіны П. Дарашэнкі. З 1668 гетман вялікі каронны. У 1673 атрымаў перамогу ў бітве пад Хоцінам.

19 траўня 1674 году абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць ягонай кандыдатуры выстулала кіроўная прааўстрыйская групоўка вялікалітоўскіх магнатаў на чале з Пацамі. Аднак Радзівілы і Сапегі, што былі ў апазыцыі да Пацаў, падтрымалі новага караля і вялікага князя.

Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаў на найвышэйшыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім прадстаўнікоў роду Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (ягоная сястра Кацярына была замужам за М. К. Радзівілам). У далейшым доўгі час змагаўся з апазыцыяй, якую падтрымлівалі аўстрыйскія Габсбургі. Сам належаў да прафранцускай групоўкі палітычнай эліты.

Напрыканцы жыцьця абвастрыліся адносіны паміж Яна Сабескім і Сапегамі. Караля і ягоны плян усталяваньня спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта[1].

Вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уваход Яна Сабескага ў Вену

У 1674 і 1675 нанёс паразы турэцкім і татарскім войскам на Ўкраіне. Намагаўся скласьці трывалы мір з Турэччынай і палепшыць адносіны з Расеяй, скласьці хаўрус з Францыяй і Швэцыяй супраць Брандэнбурска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Караляўцом.

У 1683 падпісаў трактат пра сяброўства з Аўстрыяй, і калі ў 1683 турэцкая армія ўзяла ў аблогу Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падыйшоў да места і ўзначаліў агульнае войска імпэратара і нямецкіх князёў (разам 70 тыс. чал.). Генэральная Венская бітва (12 верасьня 1683) скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да 1699, для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза перастала існаваць. Каралеўства Польскае вярнула сабе Падольле і фартэцыю Камянец.

У 1684 утварыўся антытурэцкі зьвяз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, Рымскі папа і Вэнэцыя. Каб далучыць да яго Расею, у Маскву накіравалася дыпляматычная місія на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якое склала «Вечны мір» (1686).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Ян III Сабескі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 781.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ян Сабескісховішча мультымэдыйных матэрыялаў