Ян Серада
| Ян Мікітавіч Серада | |
| Старшыня Рады БНР | |
|---|---|
| сакавік 1918 — 14 траўня 1918 | |
| Папярэднік: | пасада заснавана |
| Наступнік: | Язэп Лёсік |
| Міністар гаспадаркі БНР | |
| 21 лютага 1918 — ліпень 1918 | |
| Папярэднік: | пасада заснавана |
| Наступнік: | Тодар Вернікоўскі |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 1 траўня 1879 в. Задзьвеі, Наваградзкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр: | пасьля 19 лістапада 1943 СССР, дакладна невядома |
| Нацыянальнасьць: | беларус |
| Партыя: | Беларуская сацыялістычная грамада |
| Адукацыя: | Варшаўскі вэтэрынарны інстытут (1903) |
Ян Мікітавіч Серада (Іван, Янка) (1 траўня 1879, в. Задзьвеі, Наваградзкі павет, сучасны Баранавіцкі раён — пасьля 19 лістапада 1943) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст.
Сябра БСГ. Cтаршыня прэзыдыюму Ўсебеларускага кангрэсу (1917). Старшыня Рады БНР (1918). Сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў (1918). Уваходзіў у Часовы Беларускі нацыянальны камітэт, прэзыдыюм Найвышэйшай рады БНР (1919—1920).
У 1905—1906 гадах служыў у арміі ў Маньчжурыі; быў мабілізаваны ў час Першай сусьветнай вайны.
Быў арыштаваны ДПУ БССР 4 ліпеня 1930 году ў сувязі са справай «Саюзу вызваленьня Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 году сасланы ў Яраслаўль тэрмінам на 5 гадоў. Паўторны прыгавор вынесены 27 сьнежня 1941; атрымаў 10 гадоў пазбаўленьня волі. Датэрмінова вызвалены 19 лістапада 1943 году з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10 ліпеня 1988, па другім — 16 студзеня 1989.
[рэдагаваць] У навуцы
Скончыў Варшаўскі вэтэрынарны інстытут (1903). Працаваў вэтэрынарам у Менскай губэрні (1907—1911), тады ж выкладаў у Мар’іна-Горскім сельскагаспадарчым вучылішчы.
Працаваў у Наркамаце земляробства БССР. Навуковы супрацоўнік і загадчык бібліятэкі (1925—1927) Інбелкульту, выкладчык МБПТ (1921—1925). Арганізатар і дырэктар Менскага вэтэрынарна-заатэхнічнага тэхнікума (1923—1924). Дацэнт БСГА у Горы-Горках (ліпень 1925 — сьнежань 1929). Навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (з 1927).
[рэдагаваць] У друку
Публікаваўся з 1914 году (часопіс «Саха»). Выступаў у друку з навуковымі, навукова-папулярнымі і публіцыстычнымі артыкуламі на сельскагаспадарчыя тэмы.
[рэдагаваць] Творы
- Як трэба каваць коні. Мн., 1926;
- Вэтэрынарыя і зоагігіена. Кн. 1-2. Мн., 1927-1928;
- Пабудова сіласаў у калгасах і саўгасах. Мн., 1930.
| Сьпіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 году | |
|---|---|
| Беларуская Народная Рэспубліка (з 1918); у выгнаньні з 1919 |
|
| Беларуская ССР (1919—1991) Першыя сакратары |
|
| Рэспубліка Беларусь Старшыня Вярхоўнага Савету (1991—1994) |
|
| Рэспубліка Беларусь Прэзыдэнт (з 1994) |
|
|
«◊» — кіраўнікі БССР, якія нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі; «*» — в.а. старшыні
|
|
| Прэм’ер-міністры Беларусі | |
|---|---|
| Беларуская Народная Рэспубліка (1918—1919) |
|
| Беларуская ССР (1919—1991) |
|
| Рэспубліка Беларусь (1991 — дагэтуль) |
|
|
«*» — дзейны
|
|