Януш Скумін Тышкевіч
| Януш Скумін Тышкевіч | |
Януш Скумін Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642 |
|
Герб «Ляліва» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1572 |
| Памёр: | 27 траўня 1642 |
| Род: | Тышкевічы |
Януш Скумін Тышкевіч (каля 1572 — 27 траўня 1642) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1607—1621), ваявода амсьціслаўскі (1621—1626), троцкі (1626—1640) і віленскі (з 1640).
Трымаў Брацлаўскае (з 1588), Навадворскае (1611—1613) і Юрбарскае (з 1620) староствы.
Біяграфія [рэдагаваць]
Прадстаўнік старэйшай лініі роду Тышкевічаў (Скумін Тышкевічы) гербу «Ляліва», сын Тэадора, ваяводы наваградзкага, і Кацярыны зь Ляцкіх.
Навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Удзельнічаў у пасольствах у Прусію, перамовах са Швэцыяй. Ваяваў супраць швэдаў у Інфлянтах у вайну Рэчы Паспалітай са Швэцыяй (1600—1618) і супраць туркаў у Хоцінскай бітве (1621).
Аўтар дзёньніка мірных перамоваў з Швэцыяй у 1625. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы ў часе складаньня Берасьцейскай уніі (1596), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй»[1].
У 1618 зрабіў ахвяраваньне на карысьць кляштару бэнэдыктынаў у Горадні.
Першы раз ажаніўся ў 1595 з Барбарай, дачкой Станіслава Нарушэвіча (віншавальны твор на гэтаму шлюбу прысьвяціў Я. Пратасовіч), другі — з Соф’яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 681.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.