Ян Станіслаў Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Станіслаў Сапега
Ян Станіслаў Сапега
Ян Станіслаў Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1589
Памёр 10 красавіка 1635
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Леў Сапега
Даратэя Фірлей
Дзеці Караль Сапега[d][3]
Дзейнасьць вайсковец, дзяржаўны дзяяч

Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладэчна — 10 красавіка 1635, Ляхавічы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621)[4].

Быў старостам слонімскім (1605).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грызэльда з Вадынскіх

Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», старэйшы сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збараскіх). Меў братоў Крыштапа Міхала і Казімера Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу, Вюрцбурскім, Падуанскім, Балёнскім унівэрсытэтах[5].

Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швэцыі (з 1625), дзе аднак ня выявіў вайсковага майстэрства.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 гадох выконваў дыпляматычныя даручэньні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 годзе знаходзіўся пры імпэратарскім двары ў Вене.

Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схалястыка з Хадкевічаў, другой — Грызэльда з Вадынскіх

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]