Ян Стээн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ян Хавікзоон Стээн (Jan Havickszoon Steen; каля 1626, Лейдэн — да 3 лютага 1679, Лейдэн) — галяндзкі жывапісец.
Біяграфія [рэдагаваць]
Ян Стээн нарадзіўся ў 1626 годзе ў Лейдэне. Вучыўся жывапісу ў Нікаляюса Кнюпфэра ва Утрэхце, а потым верагодна вучыўся ў Харлеме ў Адрыяна ван Остадэ і магчыма ў Дырка Галса.
У 1648 годзе ён уступіў у Лейдэнскую гільдыю мастакоў, ў 1649 г. ажаніўся і пераехаў у Гаагу, дзе працаваў да 1653 г. З 1654 па 1658 г. ён пражываў у Лейдэне, потым да 1669 г. у Гарлеме, а у 1672 г. набыў ліцэнзію на адкрыцьцё карчмы ў Лейдэне.
Пахаваньне Яна Стээна праходзілі ў Лейдэне 3 лютага 1679.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ян Стээн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў