Ян Ст'юарт Дональдсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ян Ст’юарт Дональдсан (па-ангельску: Ian Stuart Donaldson; 11 жніўня 195724 верасьня 1993) — брытанскі музыка. Заснавальнік рок-групы Skrewdriver.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Ст’юарт Дональдсан нарадзіўся 11 жніўня 1957 году ў горадзе Поўлтан-ле-Файлд (графства Ланкашыр). Ян Ст’юарт вырас у Блэкпуле, дзе ў 1976 годзе ён сфармаваў групу Skrewdriver пад уражаньнем ад выступу Sex Pistols у Манчэстэры. Першапачаткова гурт граў панк-музыку, але паступова пераарыентаваўся на іншую тэматыку.

У 1979 годзе гурт распаўся, аднак у 1982 годзе Ян Ст’юарт аднавіў яго. Блізкім сябрам Ст’юарта быў Нікі Крэйн. Акрамя таго, Ст’юарт быў лідэрам музычных груп The Klansmen і White Diamond. У 1992 годзе Ст’юарт быў адным з арганізатараў канцэрту ў Лёндане. У 1993 годзе Ян Ст’юарт запісаў свой апошні альбом Hail Victory («Жыве перамога»), які выйшаў ужо пасьля яго сьмерці: яго апошні канцэрт прайшоў у Нямеччыне ў ліпені 1993 году, а 23 верасьня 1993 году Дональдсан і яго сябар патрапілі ў аўтакатастрофу ў Дэрбішыры. Дональдсан памёр на наступны дзень ад атрыманых траўмаў.