Ян Твардоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян Твардоўскі
Ян Якуб Твардоўскі
Варшава, сакавік 2000
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Jan Twardowski
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1915
Варшава, Польшча
Памёр 18 студзеня 2006
Варшава, Польшча
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Ян Яку́б Твардо́ўскі (1 чэрвеня 191518 студзеня 2006) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш сьвятаром каталіцкай царквы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 году ў Варшаве ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазьней сям’я вымушана была перабрацца ў Расею (ішла Першая сусьветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па сканчэньні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.

У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай моладзевай газэтай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калёнку, дзе пісаў вершы, апавяданьні, інтэрвію зь пісьменьнікамі, і г.д.

Пасьля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамэны ў Варшаўскі ўніверсытэт на літаратуразнаўчае аддзяленьне. У 1937 ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.

Падчас Другой сусьветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстаньні.

Пасьля вайны ён паступіў у сэмінарыю і пачаў вывучаць тэалёгію ў тым жа Варшаўскім універсытэце. Стаў сьвятаром у 1948. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касьцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасьць у 1960 апасьля выданьня першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 атрымаў узнагароду імя Робэрта Грэйвза ад ПЭН клюбу, у 1996 Ордэн Усьмешкі, у 2000 прэмію IKAR, і ў 2001 прэмію TOTUS, вядомую як 'каталіцкі Нобэль'.

Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 году ў Варшаве.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасьць аб’ядноўвае тонкія назіраньні за навакольлем і філязофскія рэфлексіі.

За сваю дзейнасьць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасьць узнагарод.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Wiersze (1959);
  • Znaki ufności (1970);
  • Zeszyt w kratkę (1973);
  • Poezje wybrane (1979);
  • Niebieskie okulary (1980);
  • Rachunek dla dorosłego (1982);
  • Który stwarzasz jagody (1984, 1988);
  • Na osiołku (1986);
  • Nie przyszedłem pana nawracać (1986);
  • Sumienie ruszyło (1989, 1990);
  • Tak ludzka (1990);
  • Stukam do nieba (1990);
  • Nie bój się kochać (1991);
  • Niecodziennik (1991);
  • Nie martw się (1992);
  • Tyle jeszcze nadziei (1993);
  • Krzyżyk na drogę (1993);
  • "Разам з Табою" (2012) зборнік вершаў перакладзены па-беларуску.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абраныя вершы