Ян Юры Флемінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян Юры Флемінг
Jan Jury Fleming. Ян Юры Флемінг.jpg
Ян Юры Флемінг. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Fleming.svg
Герб «Флемінг»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 траўня 1699
Памёр: 12 сьнежня 1771
Род: Флемінгі

Ян Юры Дэтлаў Флемінг[1] (16 траўня 169912 сьнежня 1771) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Генэрал артылерыі Вялікага Княства Літоўскага (17381746), падскарбі вялікі літоўскі (17461764), ваявода паморскі1766). Трымаў Шарашоўскае і Берасьцейскае староствы (17521759).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Флемінгаў гербу ўласнага, сын прускага фэльдмаршала Генрыха Гайна, стрыечны брат Якуба Генрыка.

3 1724 у Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абраньне каралём і вялікім князем Аўгуста Саса. Выконваў дыпляматычныя даручэньні ў Саксоніі і Расеі.

Фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай. Меў зьвязкі з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расею, варагаваў з К. С. Радзівілам «Пане Каханку».

3 абраньнем на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэньне Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1764) паклала канец ягонай гаспадарчай усемагутнасьці.

Увесну 1764 разам з Масальскімі і Агінскімі зладзіў у Вільні антырадзівілаўскую канфэдэрацыю. Варожа ставіўся да Барскай канфэдэрацыі.

У мястэчку Балоткаў каля Берасьця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзыдэнцыю з палацам[2]. У шлюбе з Антанінай Чартарыйскай меў дачку Ізабэлу.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама Ян Ежы Дэтлаў Флемінг
  2. ^ Казлоў Л. Флемінгі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 704.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ян Юры Флемінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў