Ян XII (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян XII

Ян XII (па-лацінску: Ioannes PP. XII; сьвецкае імя Актавіян Тускалё (па-італьянску: Ottaviano di Tuscolo); каля 937, Рым14 траўня 964, Рым) — папа рымскі з 16 сьнежня 955 году па 4 сьнежня 963 году. Паходзіў з рымскага шляхетнага роду, то бок зьяўляўся сынам рымскага патрыцыюса Альбэрыха Спалецкага й Альды Арльскай, дачкі караля Італіі й Бургундыі Гуго Арльскага. Па мацярынскай ліній Ян быў нашчадкам Карла Вялікага, а таксама унукам Марозіі. Ян зьяўляецца апошнім папам пэрыяду порнакратыі.

Стаўшы рымскім біскупам у васемнаццаць гадоў, Ян зьняважыў Папскі Пасад разнастайнымі заганамі й злачынствамі, так што набожныя сучаснікі лічылі яго увасабленнем д’ябла. Ян XII лічыцца самым амаральным папам ня толькі таго часу, але й ва ўсёй гісторыі царквы. Паводле сучасных яму крыніцаў, ён ператварыў Ватыкан у сапраўдны бардэль, не саромеючыся гвалтаваць жанчынаў-паломніцаў у саборы Сьвятога Пятра.

2 лютага 962 году Ян усхваліў Атона I Вялікага імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі. Аднак, Атону не спадабаліся вульгарныя паводзіны папы, за што імпэратар дакараў Яна. У адказ на гэта папа падняў паўстаньне супраць Атона, якое было здушана, а Ян 4 сьнежня 963 году быў скінуты з пасады й заменены на Льва VIII.

Памёр ад траўмы, якую атрымаў пасьля аднаго з плоцевых чынаў. Аднак існуе вэрсія, што Ян быў забіты мужам адной дамы, якой дамагаўся папа.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ян XII (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў