Японская праваслаўная царква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Катэдральны сабор Васкрасеньня Хрыстова ў Токіё

Японская праваслаўная царква (па-японску: 日本ハリストス正教会ніхон халісутосу сэйкё:кай) — аўтаномная праваслаўная царква Японіі, якая ўваходзіць у склад Маскоўскага Патрыярхата. Налічвае каля 36 тысяч чалавек. Кананічная тэрыторыя — Японія.

Заснаваная расейскім місіянэрам архімандрытам (потым архіяпіскапам) Мікалаем (Касаткіным) (18361912) які прыбыў у Японію ў 1861 годзе паводле рашэньня Сьвятога Сінода Расейскай праваслаўнай царквы.

У 1870 годзе ён заснаваў і ўзначаліў Расейскую праваслаўную місію ў Японіі. Перавёў на японскую мову Сьвяшчэннае Пісаньне, набажэнскія кнігі, пабудаваў у Токіё Васкрасенскі сабор. У 1970 годзе сьвяціцель Мікалай быў прылічаны да аблічча сьвятых Расейскай праваслаўнай царквой. У тым жа годзе РПЦ надала Японскай праваслаўнай царкве аўтаномію.

У Японскай праваслаўнай царкве тры епархіі: Усходне-Японская (катэдра ў Сэндаі), Заходне-Японская (катэдра ў Кіёта) і Такійская (катэдра ў Токіё).

У ЯПЦ адзін манастыр — мужчынскі Сьвятой Сафіі ў прэфэктуры Ціба.

Главой Японскай аўтаномнай праваслаўнай царквы зьяўляецца архіепіскап Данііл (Нусіра). Тытул Прадстаяцеля: Высокапрэасьвяты Архіепіскап Такійскі, Мітрапаліт усёй Японіі.

Рэзыдэнцыя і катэдральны сабор Васкрасеньня Хрыстова (пры якім знаходзіцца адзіная праваслаўная сэмінарыя) знаходзяцца ў Токіё.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]