Яраслаў Лукасік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Лукасік
Месца нараджэньня
Занятак дзяржаўны службовец

Ярасла́ў Ге́нрыхавіч Лука́сік — беларускі пратэстанцкі дзяяч польскага паходжаньня, пастар менскай царквы «Ян Прадвесьнік».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Лукаве[1] ў каталіцкай сям’і. Пэўны час працаваў у Белавескай пушчы, за 3 кілямэтры ад беларускай мяжы[2].

Скончыў факультэт беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Прыехаў у Беларусь у 1993 годзе як каталіцкі актывіст. Стаў адным з заснавальнікаў харызматычнай супольнасьці, дзейнасьць якой прывяла да канфлікту з герархіяй каталіцкай царквы ў Беларусі. Пасьля гэтага ён прыняў пратэстанцтва і стаў вернікам, а пасьля прапаведнікам і пастарам поўнаэвангельскай грамады[1].

8 траўня 2007 году аддзел па грамадзянстве і міграцыі Мядзельскага РАУС ануляваў дазвол на сталае жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Польшчы Яраславу Лукасіку. Паводле ўладаў, ягоная дзейнасьць «накіраваная на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь у галіне міжканфэсійных дачыненьняў»[3]. Яму было прадпісана цягам месяцу пакінуць тэрыторыю Беларусі[4].

Падчас разгляду скаргі Лукасіка на гэтае рашэньне ў Мядзельскім судзе былі прадстаўленыя зьвесткі пра тое, што Яраслаў Лукасік прапаведаваў Слова Божае лідарам апазыцыйнай арганізацыі «Малады фронт», лідарам іншых апазыцыйных арганізацыяў, а таксама яму ставілася ў віну прысутнасьць 19 сакавіка 2006 году на Кастрычніцкай плошчы г. Менску на «апазыцыйным мітынгу» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў[5]. Мядзельскі, а пасьля і Менскі абласны суд пакінулі рашэньне Мядзельскага РАУС у сіле.

30 траўня 2007 Лукасік быў аштрафаваны за набажэнства, якое праводзілася ў прыватным доме, а таксама атрымаў паведамленьне пра дэпартацыю і забарону на ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў[1]. 6 чэрвеня Лукасік пакінуў Беларусь. На разьвітаньні з пастарам царквы «Ян Прадвесьнік» прысутнічалі каля васьмідзесяці чалавек. Сярод іх былі пяцідзясятніцкі біскуп Сяргей Хоміч, пастар Антось Бокун, адзін са стваральнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Аляксей Шэін, «маладафронтаўцы» Барыс Гарэцкі і Зьміцер Хведарук, парафіяне царквы[6].

У цяперашні час пражывае ў Кіеве.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998 годзе ажаніўся зь беларускай. Маюць чатырох дзяцей: сыноў Яна і Марціна, дачку Міру, таксама сына Даніэля. Дзеці размаўляюць па-беларуску[7].

28 чэрвеня 2007 году жонка Натальля і дзеці Яраслава Лукасіка зьехалі зь Беларусі ў Польшчу, куды той быў дэпартаваны[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Аляксандар Уліцёнак (12 чэрвеня 2007) Я.Лукасік: Закон аб свабодзе веравызнаньня ставіць дзяржаву на месца Бога Госьць на Свабодзе. Радыё «Свабода»Праверана 28 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ Ярослав Лукасик:«Для меня Полесье, Новогрудок, Вильня являлись самой прекрасной на свете обетованной землей» (рас.) Маніторынг. Царква «Новае Жыцьцё» (10 траўня 2007). Праверана 27 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ Альгерд Невяроўскі (30 траўня 2007) Польскаму пастару забаранілі ўезд у Беларусь на 5 гадоў Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 28 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ 3 епископа и 40 пасторов поддержали высылаемого служителя (рас.) Маніторынг. Царква «Новае Жыцьцё» (16 траўня 2007). Праверана 27 кастрычніка 2010 г.
  5. ^ Ярославу Лукасику отказано в кассационной жалобе (рас.) Маніторынг. Царква «Новае Жыцьцё» (27 ліпеня 2007). Праверана 27 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ Зьміцер Панкавец (6 чэрвеня 2007) Пастар пакінуў Беларусь Грамадства. «Наша Ніва». Праверана 28 кастрычніка 2010 г.
  7. ^ Высылаемый служитель обратился в суд (рас.) Маніторынг. Царква «Новае Жыцьцё» (19 траўня 2007). Праверана 27 кастрычніка 2010 г.
  8. ^ Жена и трое детей Ярослава Лукасика покинули Беларусь (рас.) Маніторынг. Царква «Новае Жыцьцё» (28 чэрвеня 2007). Праверана 27 кастрычніка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]