Яраслаў Плашыл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Плашыл
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 студзеня 1982(1982-01-05)[1][2][3][…] (42 гады)
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2000
2000—2007
2003
2007—2009
2009—2019
2013—2014
Градэц Кралавэ
Манака
Крэтэй (арэнда)
Асасуна
Бардо
Катанія (арэнда)
4 (0)
121 (5)
14 (0)
66 (8)
290 (15)
28 (1)
Зборныя
2004—2016 Чэхія 103 (7)

Яраслаў Плашыл (па-чэску: Jaroslav Plašil; нарадзіўся 5 студзеня 1982 году, Опачна, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца й былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі. Добра вядомы першы за ўсё па выступах за францускі клюб «Манака». Зьяўляўся капітанам клюбу «Бардо».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Градэц Кралавэ». Прафэсійную кар’еру пачаў у 1998 годзе ў тым жа клюбе, у 2000 годзе перайшоў у «Манака», аднак, замацавацца ў складзе адразу ня здолеў, і таму ў 2002 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Крэтэй» з аднайменнага прыгараду Парыжу. У 2003 годзе вярнуўся з арэнды й наступныя некалькі гадоў стала гуляў за «Манака», у складзе якога стаў фіналістам Лігі чэмпіёнаў у 2004 годзе.

У 2007 годзе заключыў чатырохгадовы кантракт з памплёнской «Асасунай»[4]. У 2009 годзе вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Бардо» на чатыры гады, сума трансфэру склала 3 млн эўра[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1997 году выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 31 сакавіка 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі, а першы гол забіў 2 чэрвеня 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі. Браў удзел у фінальных турнірах чэмпіянату Эўропы 2004 году й чэмпіянату сьвету 2006 году. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 і 2012 гадоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бардо»:

Чэхія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Jaroslav Plasil // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Jaroslav Plašil // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в JAROSLAV PLASIL // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Jaroslav Plasil jugará en Osasuna las próximas cuatro temporadas. osasuna.es
  5. ^ Jaroslav Plasil entscheidet sich pro Bordeaux. goal.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яраслаў Плашылсховішча мультымэдыйных матэрыялаў