Ярэмі Вішнявецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.
Ярэмі Вішнявецкі
Jeremi Michał Korybut Wiśniowiecki
Партрэт Ярэмія Вішнявецкага атрыбутаваны Даніелю Шульцу
Партрэт Ярэмія Вішнявецкага атрыбутаваны Даніелю Шульцу

Герб «Карыбут»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 жніўня 1612
Лубны
Памёр 20 жніўня 1651
Павалач
Пахаваны
Род Вішнявецкія
Бацькі Міхал Вішнявецкі
Раіна Магілянка
Жонка Грызэльда Замойская
Дзеці Міхал Карыбут Вішнявецкі
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць палітык

Ярэ́мі Мі́хал Карыбу́т Вішняве́цкі (па-польску: Jeremi Michał Korybut Wiśniowiecki, па-ўкраінску: Ієремія Михайло Корибут Вишневецький) гербу «Карыбут», званы Ярэма або Молатам на казакаў (17 жніўня 1612, Лубны[1], цяпер у Палтаўскай вобласьці — 20 жніўня 1651, пад Павалаччу) — князь на Вішняўцы, Лубнах і Хароле, даводца кароннага войска, ваявода рускі ад 1646 року, староста пшэмыскі, пжасныскі, новатарскі, гадзяцкі, канеўскі.

Сын Міхала Вішнявецкага, старосты оўруцкага, і дачкі малдаўскага гаспадара Ярэмія Раіны Магілянкі. Бацька караля Рэчы Паспалітай Міхала Карыбута Вішнявецкага. Першапачаткова вызнаваў праваслаўе, пасьля перайшоў у каталіцтва.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 4-гадовым узросьце страціў бацьку, які быў атручаны праваслаўным сьвятаром з праціўнікаў гаспадара, паланёнага палякамі. Праз тры рокі памерла ягоная маці, і ягоным выхаваньнем займаўся стрый Канстантын Вішнявецкі.

Навучаўся ў езуіцкай калегіі, па сканчэньні якога перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.

Ярэмі Вішнявецкі атрымаў у спадчыну землі на Валыні і Ўкраіне, якія яшчэ павялічыў. Праводзіў таксама калянізацыю слабанаселеных земляў левабярэжнай Украіны. У 1640 року ягоныя маёнткі мелі 7603 дамоў, а празь пяць гадоў — 38 000. У лютым 1648 року Вішнявецкі дадаткова атрымаў ад караля Ўладыслава IV абшары вакол дняпроўскіх парогаў, на якіх знаходзілася галоўная сядзіба казакаў.

Першы вайсковы досьвед здабываў у Нідэрляндах. Па вяртаньні ў Рэч Паспалітую удзельнічаў у Смаленскай вайне (1633—1634), у здушэньні казацкага паўстаньня Дмытра Гуні (1637—1638), вайне з татарамі (1640—1646). У 1646 па сьмерці Канецпольскага стаў ваяводам рускім.

Адыграў неапошнюю ролю ў здушэньні паўстаньня Хмяльніцкага (1648—1651), між іншага ў бітве пад Канстантынавам. Быў фактычным даводцам абароны Збаражу (1649) і спрычыніўся да перамогі над сіламі казацка-татарскімі ў бітве пад Берасьцечкам (1651).

Раіна Магілянка

Уласьнік 56 гарадоў, мястэчак і вёсак у Рускім, Валынскім і найперш комплексу лубненскіх маёнткаў у Кіеўскім ваяводзтве на Задняпроўі. Валодаў уласным войскам, колькасьць якога вагалася ад 2000 да 6000 жаўнераў.

Ярэмі Вішнявецкі памер у часе вайсковай кампаніі ў нядзелю 20 жніўня 1651 року ў Павалачы. Малады век і сьмерць пасьля цяжкай працяглай хваробы абудзілі падазрэньні ў атручваньні, аднак ускрыцьцё не пацьвердзіла гэтай вэрсіі. Вішнявецкі жадаў быць пахаваны ў фамільным маёнтку ў Вішняўцы, але тамтэйшы касьцёл быў зьнішчаны, таму яго пахавалі ў крыпце кляштару на Сьвятым Крыжы[2].

Уплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ilona Czamańska Wiśniowieccy — monografia rodu, Poznań 2007, s. 164, ISBN 978-83-7177-229-0.
  2. ^ Roman Sidorski. (17 жніўня 2012) Jeremi Wiśniowiecki — dziecko dramatycznej epoki (пол.) Histmag Праверана 13 красавіка 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Władysław Tomkiewicz. Jeremi Wiśniowiecki 1612—1651. — Warszawa: 1933.
  • Władysław Tomkiewicz. Testament Jeremiego Wiśniowieckiego. — Warszawa: 1930.
  • Jan Widacki. Kniaź Jarema. — Katowice: 1985.
  • Romuald Romański. Książę Jeremi Wiśniowiecki. — Warszawa: Bellona, 2009. — ISBN 978-83-11-11524-8
  • Юрій Рудницький. Ієремія Вишневецький: спроба реабілітації. — Львів: Літ. агенція «Піраміда», 2007.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ярэмі Вішнявецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Якуб Сабескі
Ваявода рускі
1646—1651
Наступнік
Станіслаў Лянцкаронскі