Ясон Смагаржэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ясон Смагаржэўскі
Ясон Смагаржэўскі
Ясон Смагаржэўскі

Герб «Юноша»
XV мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
1780 — 1788
ПапярэднікЛеў Шаптыцкі
НаступнікТэадосі Растоцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 сакавіка 1715
Памёр 1 лютага 1788
Род Смагаржэўскія
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Ясон Смагаржэўскі (3 сакавіка 17151 лютага 1788[1]) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Уніяцкі арцыбіскуп полацкі (17621780), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі1780). Кавалер Ордэна Сьв. Станіслава (1767)[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Смагаржэўскіх гербу «Юноша», што паходзілі з Ваўкавыскага павету. Сьпярша быў рыма-каталіком, аднак каля 1731 уступіў у ордэн базылянаў Сьв. Язафата.

Вывучаў тэалёгію і філязофію ў Грэцкім калегіюме ў Рыме (17341740). У 1740 зрабіўся сьвятаром. 3 1747 был генэральным афіцыялам і вікарыям Кіеўскай мітраполіі. Каля 17521758 на даручэньне мітрапаліта Ф. Грабніцкага знаходзіўся ў Рыме.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай 16 верасьня 1772 мусіў прысягнуць на вернасьць Кацярыне II, у выніку чаго атрымаў 2 дэканаты мітрапаліцкай япархіі (Гомельскі і Рагачоўскі, 1773) і Смаленскую япархію (1778). Гэта паставіла пад ягоную ўладу ўсе парафіі ў землях, улучаных у склад Расейскай імпэрыі.

Абараняў пазыцыі Грэка-Каталіцкай Царквы як ад спробаў пераводу сваіх вернікаў у праваслаўе Сынода Расейскае Праваслаўнае Царквы, так і ў каталіцтва лацінскага абраду. Імкнуўся абмежаваць дзейнасьць праваслаўнага япіскапа Віктара Садкоўскага, вярнуць парафіі, якія прынялі праваслаўе, забараніць сьвятарам з Расеі працаваць у прыходах.

У 1774 дамогся ад рымскай курыі пацьвярджэньня даўняй пастановы (1624) пра забарону ўніятам пераходзіць у лацінскі абрад. Таго ж року падрыхтаваў праект епархіяльнай сэмінарыі ў вёсцы Струнь каля Полацку (адкрылася ў 1806). Заахвочваў разьвіцьцё базылянскіх школаў.

З прычыны супрацьстаяньня памкненьням уладаў Расейскай імпэрыі ў рэлігійнай сфэры 2 ліпеня 1780 Кацярына II пазбавіла Я. Смагаржэўскага расейскага падданства. Выехаў у Рэч Паспалітую, жыў у сваёй рэзыдэнцыі ў месьце Радамысьль (Кіеўскае ваяводзтва). Заснаваў сэмінарыі ў Радамысьлі і Жытоміры.

Намаганьні Я. Смагаржэўскага не спынілі агульнай тэндэнцыі паслабленьня Грэка-Каталіцкай Царквы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Казуля. Смагаржэўскі Ясон // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 597.
  2. ^ Zbigniew Dunin-Wilczyński. Order Świętego Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 179.
  3. ^ Сяргей Казуля. Смагаржэўскі Ясон // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]