Ясуа Фукуда
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| 91-ы прэм'ер-міністар Японіі | |
|---|---|
| 26 верасьня 2007 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Сіндза Абэ |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 16 ліпеня 1936 (73 гады) |
| Партыя: | Лібэральна-дэмакратычная партыя Японіі |
| Бацькі: | Такэа Фукуда |
Ясуа Фукуда (па-японску: 福田 康夫、ふくだ やすお, нарадзіўся 16 ліпеня 1936, Такасакі, прэфэктура Гунма) — 91-ы прэм'ер-міністар Японіі з 26 верасьня 2007, пераемнік Сіндза Абэ. Старэйшы сын Такэа Фукуды (1905—1995), прэм'ер-міністра ў 1976—1978 (першы ў гісторыі Японіі выпадак, калі гэты пост займаюць бацька і сын).
Скончыў такійскі Унівэрсытэт Васэда. У 1959—1976 гг. працаваў у нафтаперапрацоўчай кампаніі. У 1977—1978 гг. узначальваў сакратарыят прэм'ер-міністра Такэа Фукуды, затым на працягу 1979—1989 гг. быў асабістым сакратаром бацькі, які выйшаў у адстаўку. У 1995—1996 гг. — парлямэнцкі намесьнік міністра замежных спраў. Затым займаў розныя партыйныя пасады ў Лібэральна-дэмакратычнай партыі.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Японіі з 23 верасьня 2007 г. (на гэтым пасту таксама пераемнік Абэ). Зацьверджаны Палатай прадстаўнікоў 25 верасьня з перавагай больш 100 галасоў, хоць Палата дараднікаў падтрымала іншую кандыдатуру — Итыры Адзавы. Па японскіх законах галасаваньне Палаты прадстаўнікоў мае перавагу, таму менавіта Фукудзе імпэратар 26 верасьня даручыў сфармаваць урад.
Кабінэт Фукуды па складзе практычна ідэнтычны ўраду Абэ.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ясуа Фукуда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Лідэры G8 | |
|---|---|
|
|

