Ясы
Ясы (рум. Iaşi) — горад у Румыніі. Па дадзеных перапісу 2002 году насельніцтва Ясаў складае каля 320 тыс. асобаў (другі горад ў краіне пасьля Бухарэста).
Да 1862 г. Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаньнем Малдавіі і Валахіі, у 1859—1862 гг. у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.
У 1916—1918 у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў саюзныя адносіны з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).
Габрэі складалі значную частку, а пэрыядычна і большасьць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя. У Ясах паўстаў першы габрэйскі тэатар, які граў на ідыш. Падчас Другой сусьветнай вайны большая частка габрэйскага насельніцтва была дэпартаваная ў Трансьністрыю; большасьць тых, хто выжыў, рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасьляваенныя гады.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ясы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў