Ятрышнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ятрышнік

Ятрышнік (Orchis) — род кветкавых расьлінаў сямейства архідных.

Пашыраны ў Паўноным паўшар’і. Больш за 100 (паводле іншых зьвестак каля 60) відаў; на Беларусі 5 відаў: абпалены, дрэмлік, клапаносны, мужчынскі, шлеманосны. Трапляюцца ў вільготных лясах, на ўзлесках, палянах, вільготных лугах.

Шматгадовыя травяністыя расьліны. Каранёвыя клубні суцэльныя. Сьцёблы прамыя, звычайна аблісьцелыя. Лісьце сьцябловае ці ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі няправільныя, белыя, жоўтыя, бэзавыя, ружовыя, у коласападобных суквецьцях. Плод — каробачка.

Лекавыя, дэкаратыўныя расьліны. Клубні некаторых відаў ядомыя, з высушаных вырабляюць лекавы сродак — салеп.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ятрышніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў