Яфрэм Карнейчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Яфрэм Іванавіч Карнейчык (17 сакавіка 1900, вёска Турын Ігуменскага павету, цяпер Пухавіцкі раён18 студзеня 1972) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1944).

Скончыў Камуністычную вышэйшую навучальную ўстанову імя Леніна ў Менску (1929). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі, намесьнікам дэкана гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, з 1946 намесьнікам дырэктара Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КП(6)Б, а ў 19501970 старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. Вывучаў пытаньні гісторыі Беларусі у тым ліку і Менску, пэрыяду Кастрычніцкай рэвалюцыі, бальшавізму і непралетарскіх партыяў, ідэйна-тэарэтыянай барацьбе ў гістарычнай навуцы Беларусі. Адзін з аўтараў «Гісторыі БССР» (т. 1—2, 2-е выд., 1961).[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 553

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.