Яфрэм Сакалоў
| Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў | ||||||||||
| 15-ы Першы сакратар Камуністычнай Партыі БССР | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 6 лютага 1987 — 1990 | ||||||||||
| Папярэднік: | Мікалай Сьлюнькоў | |||||||||
| Наступнік: | Анатоль Малафееў | |||||||||
| Першы сакратар Берасьцейскага абласнога камітэта КПБ | ||||||||||
| 1977 — 6 лютага 1987 | ||||||||||
| Папярэднік: | Уладзімер Мікуліч | |||||||||
| Наступнік: | Анатоль Зеляноўскі | |||||||||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||||||||
| Нарадзіўся: | 25 красавіка 1926 (85 гадоў) |
|||||||||
| Нацыянальнасьць: | ||||||||||
| Адукацыя: | аграном | |||||||||
| Рэлігія: | атэіст | |||||||||
| Узнагароды: |
|
|||||||||
Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў в. Равячына, Горацкага раёна Магілёўскай вобласьці) — савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ з 1987 да 1990 года.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1944—1950 г.г. служыў у Савецкім Войску. З 1955 года Сакалоў сябра камуністычнай партыі Савецкага Саюзу. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую Партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Берасьцейскага абкама прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкаму партыі Берасьцейскай вобласьці. З 1969 года Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намесьцінам, а з 1975 года ўзначаліў сельскагаспадарчы адзьдзел КПБ [1]. У Сакалоў 1977 года стаў першым сакратаром Берасьцейскага абкаму КПБ.
| Для жыхароў Берасьцейскай вобласьці Сакалоў – амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі ня чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто ня бачыў яго нецьвярозым. Ніхто ня мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Берасьці Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсьць комплекс на 50 тыс. галоў – добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есьці берасьцейскую сьвініну. І самім берасьцейцам павінна хапіць. А калі ёсьць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весьці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы – адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! – а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласьці ўспрынялі як належнае. | ||
|
—Аляксандар Фядута |
||
У 1981—1986 г.г. Сакалоў быў кандыдатам ў Палітбюро ЦК КПСС, а з 1986 года стаў членам Палітбюро ЦК КПСС. У гэтым жа годзе ён быў узнагароджаны Зоркай Героя Працы. З 1987 да 1990 г.г. быў Першым сакратаром ЦК КПБ. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. З 1990 года на пэнсіі.
У наш час Сакалоў узначальвае Савет Кампартыі Беларусі, зьяўляецца членам рэспубліканскага Савета вэтэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў.
| Папярэднік Мікалай Сьлюнькоў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1987 — 1990 |
Наступнік Анатоль Малафееў |
[рэдагаваць] Крыніцы
| Сьпіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 году | |
|---|---|
| Беларуская Народная Рэспубліка (з 1918); у выгнаньні з 1919 |
|
| Беларуская ССР (1919—1991) Першыя сакратары |
|
| Рэспубліка Беларусь Старшыня Вярхоўнага Савету (1991—1994) |
|
| Рэспубліка Беларусь Прэзыдэнт (з 1994) |
|
|
«◊» — кіраўнікі БССР, якія нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі; «*» — в.а. старшыні
|
|