Яўген Ліпковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Яўге́н Ліпко́віч (нар. 1958 г.) — беларускі грамадзкі актывіст, блогер, пісьменьнік. Вядомы пад сваім нікам ў ЖЖ як lipkovichea.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Менску ў сям’і служачых. Скончыў 10-ю фізыка-матэматычную школу г. Менску[1], паступіў вучыцца ў Беларускі політэхнічны інстытут, які так і ня скончыў[2].

Да 1988 году працаваў сьлесарам кантрольна-вымяральнага абсталяваньня на заводзе «Гарызонт» у Менску, пасьля заняўся прыватным бізнэсам. У 1994 годзе вёў калёнку ў газэце «Знамя юности»[3].

Зрабіўся вядомым дзякуючы барацьбе за захаваньне ў Менску Севастопальскага парку, вяртаньне ў продаж абястлушчанага кефіру[4], спаленьню кнігаў Мікалая Чаргінца[3]. У 2010 годзе балятаваўся ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.

У 2014 годзе выйшаў зборнік апавяданьняў Ліпковіча «Лето из переулка» (па-беларуску: Лета з завулку)[5].

Жанаты, мае дачку.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]