Яўгенія Няронская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўгенія Няронская
Рост 177 см
Вага 57 кг
Грудзі 94 см
Стан 62 см
Сьцёгны 92 см
Колер валасоў шатэнка (ад прыроды брунэтка)
Вочы цёмна-гнядыя
Блог

Яўге́нія Няро́нская (нарадзілася ў 1986 годзе) — беларуская фотамадэль, фіналістка конкурсу «Міс Беларусь-2006», уладальніца тытулу «Міс Фота» міжнароднага конкурсу «Міс Унівэрсытэт сьвету» (Паўднёвая Карэя, 2007), Міс Maxim 2008.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўгенія вучыцца на чацьвертым курсе факультэту журналістыкі БДУ. Пасьля другога курсу перавялася на завочную форму навучаньня.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працавала на тэлеканалах «Лад» (праграма «Времечко») і «СТБ» (карэспандэнт). Мадэль Нацыянальнай школы прыгажосьці і мадэльнага агенцтва «Serge». Зь першага курсу супрацоўнічае з рознымі выданьнямі і ў будучыні плянуе зрабіць кар’еру ў журналістыцы. Яўгенія Няронская добра вядомая ў беларускіх мадэльных кругах. Яна ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь-2006», а таксама заваявала тытул «Міс Фота» на міжнародным конкурсе прыгажосьці «Міс Унівэрсытэт Сьвету — 2007» (Miss World University 2007), фінал якога праходзіў 1 лістапада ў Сэуле.

У сакавіку 2008 году Яўгенія Няронская адправіла сваё фота ў расейскі глянец Maxim. З трох тысяч заявак рэдакцыя папулярнага часопіса абрала сотню дзяўчын, у ліку якіх Яўгенія была адзінай беларускай. І ў канцы верасьня 2008 году Яўгенія стала лепшай — Міс MAXIM 2008. Ёй падарылі аўтамабіль Mazda RX-8 коштам мільён расейскіх рублёў ($40 тыс). Прыз быў уручаны на шыкоўнай вечарынцы, прысьвечанай конкурсу Мiss MAXIM 2008.

Таксама яе фота зьявілася ў кастрычніцкім нумары FHM. Прапанова паступала і ад Playboy, але яна адмовілася.

Цяпер працуе ў маскоўскім мадэльным агенцтве.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яе дзядзька — кампазытар Мікалай Няронскі, экс-гітарыст «Песьняроў».
  • Твар дзяўчыны «ўпрыгожваюць» некалькі шнароў: у дзяцінстве Жэня ламала нос, расьсякала брыво і нават падала тварам на друз.
  • На сьцягне ў Яўгеніі ёсьць тату — маленькая пантэра.
  • Любімы алькагольны напой — віскі з сокам.
  • Па яе словах, яна кожны дзень зьядае па плітцы горкага шакаладу, якую закусвае булачкай.
  • Любімы від спорту — конны спорт.
  • Ведае ангельскую і францускую мовы.
  • Любіць сіямскіх котак.
  • Любімы гурт — «Мумій Троль».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]