Яўген Агрэст
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Яўген Агрэст (нар. 15 жніўня 1966, Віцебск) — швэдзкі шахматыст беларускага паходжаньня.
У сярэдзіне 1980-х гг. Агрэст пераехаў у Ленінград вывучаць эканоміку. Пасьля распаду СССР перабраўся разам з жонкай Сьвятланай (* 1966), якая мае міжнародны тытул майстра сярод жанчынаў, у Стакгольм. Агрэст атрымаў ад ФІДЭ (FIDE) у 1997 тытул грасмэйстэра і быў некалькі год лепшым швэдзкім шахматыстам да Ульфа Андэрсана. Актуальна (на красавік 2008) ён знаходзіцца з агульнай колькасьцю ачкоў 2567 на трэцім месцы ў сьпісе ФІДЭ. Чатырохкратны пераможца швэдзкага першынства ў індывідуальным заліку (1998, 2001, 2003 і 2004), выйграў у 2005 трэці раз запар Паўночны турнір (ням.: die Nordische Meisterschaft).