Яўген Вапа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Вапа
Род дзейнасьці Журналіст
Дата нараджэньня 1965(1965)
Месца нараджэньня вёска Доўгі Брод, гміна Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводзтва
Грамадзянства Польшча
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы
Узнагароды
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Яўген Вапа (па-польску: Eugeniusz Wappa; нарадзіўся ў 1965) — беларускі дзяяч у Польшчы, сябра Рады БНР[1].

Вывучаў гісторыю ў Варшаўскім унівэрсытэце. Быў адзін з заснавальнікаў Рады Культуры Студэнтаў Нацыянальных Мяншыняў. Ад канца 1980-х узначальваў Беларускае аб'яднаньне студэнтаў. Ад 1995 кіруе Беларускім Зьвязам у Польшчы. Галоўны рэдактар «Нівы», штотыднёвіка беларускае мяншыні ў Польшчы.

Узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы (2008)[2] і Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2018)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]