Яўген Канаплянка
| Яўген Канаплянка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 верасьня 1989 (23 гады) Кіраваград, УССР |
|
| Рост | 176 см | |
| Вага | 69 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дняпро | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007— | Дняпро | 89 (18) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Украіна | 20 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Яўген Канаплянка (па-ўкраінску: Євген Коноплянка; 29 верасьня 1989, Кіраваград, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клюба «Дняпро» й нацыянальнай зборнай Украіны.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Клюбная [рэдагаваць]
У сем гадоў запісаўся ў сэкцыю па каратэ[1]. Потым займаўся футболам у родным горадзе ў клюбе «Алімпік». У днепрапятроўскім «Дняпры» апытуўся у 16 гадоў[1]. Узімку 2006 года быў пераведзены ў дубль «Дняпра». У Вышэйшай лізе Ўкраіны дэбютаваў 26 жніўня 2007 году ў хатнім матчы супраць вужгарадзкага «Закарпацьця» (0:0), Канаплянка выйшаў на 83 хвіліне замест Джабы Канкавы.
Першы гол у чэмпіянаце Ўкраіны забіў 28 лютага 2010 года ў хатнім матчы супраць луганскай «Зары» (2:2), на 34 хвіліне ў браму Багдана Шуста. У другой палове сэзону 2009—2010 гадоў Яўген паказваў добрую гульню, ва ўсіх гульнях ён адыграў поўныя матчы.
Міжнародная [рэдагаваць]
У красавіку 2010 года Мірон Маркевіч ўпершыню выклікаў Яўгена ў склад нацыянальнай зборнай Украіны на матчы ў канцы траўня й пачатку чэрвеня 2010 года супраць зборных Літвы, Румыніі й Нарвэгіі[2]. Канаплянка згуляў ва ўсіх трох гульнях і забіў свой першы гол у зборнай.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Коноплянка: «Всегда знал, что могу играть на этом уровне». Football.ua
- ^ Маркевич назвал первый состав. Football.ua
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Яўген Канаплянка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Дняпра»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Коваль (бр) · 2 Селін · 3 Хачарыдзі · 4 Цімашчук · 5 Кучар · 6 Гармаш · 7 Шаўчэнка · 8 Аліеў · 9 Гусеў · 10 Варонін · 11 Ярмоленка · 12 Пятаў (бр) · 13 Шаўчук · 14 Ратань · 15 Мілеўскі · 16 Селязьнёў · 17 Міхалік · 18 Назаранка · 19 Канаплянка · 20 Ракіцкі · 21 Бутко · 22 Дзевіч · 23 Гараінаў (бр) · Трэнэр Блахін |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |