Яўген Крылатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Крылатаў
Евгений Павлович Крылатов
Дата нараджэньня 23 лютага 1934
Месца нараджэньня Лысьва, Сьвярдлоўская вобласьць, СССР
Дата сьмерці 8 траўня 2019
Месца сьмерці Масква, Расея
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расея
Месца вучобы
Занятак кампазытар
Жанры песьня
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР
IMDb ID nm0472977
Сайт www.krylatov.ru

Яўге́н Па́ўлавіч Крыла́таў (23 лютага 1934, Лысьва, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР — 8 траўня 2019, Масква, Расея[1]) — савецкі і расейскі кампазытар. Напісаў музыку болей чым да 120 фільмаў і мультфільмаў. Сябра Саюзу кампазытараў, Саюзу кінэматаграфістаў і Саюзу тэатральных дзеячоў Расеі. Жыве і працуе ў Маскве.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 23 лютага 1934 року ў месьце Лысьва Сьвярдлоўскай вобласьці. Бацька — Павал Крылатаў (1908 р. нар.), маці — Зоя Крылатава (1912 р. нар.). Калі Яўгену было 2 рокі, сям’я пераехала ў Матавіліху — працоўнае прымесьце Пярмі, дзе ягоныя бацькі працавалі на заводзе.

Скончыў Матавіліхінскую музычную школу, Пермскую музычную вучэльню. У 1953—1959 — у Маскоўскай кансэрваторыі па клясе сачыненьня і па клясе фартэпіяна. Сярод ягоных дыплёмных працаў — фартэпіянны канцэрт, «Памірскае капрычыё», балет «Цветик-семицветик».

Працаваў у драматычным тэатры, ягоныя творы пачынаюць гучаць па радыё. Яўген Крылатаў пісаў музыку да спэктакляў Малога тэатру, Рыскага тэатру расейскай драмы, ТЮЗу і інш.

Пачаткам яго шырокае кампазытарскае вядомасьці стала музыка да мультыплікацыйных фільмаў «Умка» (1965) і «Дзед Мароз і лета»; кінафільмаў «Пра каханьне» (1970), «Здабытак рэспублікі» (1971), «Вох ужо гэтая Наста» (1971).

Напісаў музыку да мастацкіх карцін «И тогда я сказал — нет…» (1973), «Ищу человека» (1973), «Не болит голова у дятла» (1974), «Смятение чувств» (1977), «И это всё о нём» (1977), «С любимыми не расставайтесь» (1979), «Приключения Электроника» (1979), «Гостья из будущего» (1985), «Лиловый шар» (1987), «Не покидай…» (1989), «Первый мост» (1995), «Дети понедельника» (1997), мультыплікацыйнае трылёгіі «Трое из Простоквашино» і шматлікіх іншых. Зьяўляецца аўтарам музыкі да болей чым 140 фільмаў — дакумэнтальных, мастацкіх і мультыплікацыйных.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — Сявіль Крылатава (1936 р. нар.), юрыст. Сын — Павал Крылатаў (1958 р. нар.), кінасцэнарыст, аўтар сцэнараў да фільмаў «Бабнік», «Паварот ключа» і інш. Дачка — Марыя Крылатава (1965 р. нар.) — музыказнаўца паводле адукацыі, прысьвяціла сябе вывучэньню хрысьціянства.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кино: Энциклопедический словарь. М., 1987. — С.217;
  • Музыка: Большой Энциклопедический словарь. М.. 1998. — С.280.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]