Яўген Разін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Яўген Андрэевіч Разін (да 1924 — Некляпаеў, 13 (25) кастрычніка 1898, в. Пакінічы, Рослаўскі павет, Смаленская губэрня — 6 красавіка 1964, Масква) — савецкі ваенны гісторык.

Дацэнт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, генэрал-маёр. Напісаў сэрыю кніг па ваенным мастацтве са старажытных часоў да пачатку XX ст. Яго кніга «История военного искусства» лічыцца клясыкай гісторыі ваеннай справы.