Яўген Шкляр
Яўге́н Льво́віч Шкляр (1893—1941) — паэт, перакладнік, журналіст, крытык.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Дэбютаваў у друку ў 1911 годзе ў Екацярынаславе. У 1915—1916 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэта, эвакуяванага ў Растоў-на-Дону. У 1916—1919 гадах удзельнік Першай сусьветнай вайны і грамадзянскай войн. З лістапада 1920 году ў Коўне.
Супрацоўнік газэты «Рэха» пад рэдакцыяй А. С. Бухова, карэспандэнт рыскай газэты «Сёньня». У 1924—1925 гг. працаваў у рыскай газэце «Народная думка» і штотыднёвым часопісе «Наш агеньчык», супрацоўнічаў у расейскіх газэтах Эстоніі, у парыскай штотыднёвай газэце «Сьвітанак» пад рэдакцыяй У. Я. Жабоцінскага і іншых пэрыядычных выданьнях. У 1926—1927 жыў у Парыжы. З 1928 стала жыў у Коўне, па справах выязджаючы ў Рыгу і Талін.
Выдавец і рэдактар газэт:
- «Наша рэха» (1929—1931),
- «Летувіскі кур'ер» (1932 — 1933),
- «Летувіскі весьнік» (1935—1939),
- «Усходняя Эўропа» і іншых пэрыядычных выданьняў, удзельнічаў у летувіскім друку.
Рэдактар часопіса «Балтыйскі альманах» (1923—1924; 1928—1937, з перапынкамі)
Складанкі вершаў [рэдагаваць]
- «Кипарисы» / «Цыпрысы» (Коўна, 1922),
- «Караван» / «Караван» (Бэрлін, 1923),
- «Огни на вершинах» / «Агні на вяршынях» (Бэрлін, 1925),
- «Вечерняя степь» / «Вячэрні стэп» (Бэрлін, 1923),
- «Посох» / «Кій» (Рыга, 1925),
- «Летува золотое имя» / «Летува залатое імя» (Парыж, 1927),
- «Poeta in aeternum» (Рыга, 1935)
- «Lietuva vardas auksinis» (Коўна, 1931) на летувіскай мове ў перакладах Людаса Гіры, Пятраса Лаўрынайтыса, Пятраса Вайчунаса
Пераклады [рэдагаваць]
Перавёў «Нацыянальную песьню» Вінцаса Кудыркі, вершы Казіса Бінкіса, Пранаса Будвітыса, Пятраса Вайчунаса, Людаса Гіры, Матэўса Густайціса, Майроніса, Вітаўта Сырыёс-Гіры і шматлікіх іншых летувіскіх паэтаў, асобныя празаічныя тэксты.
Літаратура [рэдагаваць]
- Лаўрынец, Павел. Яўген Шкляр: Жыцьцёвы шлях вандроўцы. — Выдавецтва Віленскага ўнівэрсытэта, 2008. — 384 с. — ISBN 978-9955-33-181-0