Я, Францыск Скарына…

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Я, Францыск Скарына»)
Я, Францыск Скарына…
Я, Франциск Скорина…
Жанр драма, гісторыка-біяграфічны фільм
Рэжысэр Барыс Сьцяпанаў
Сцэнарыст Мікола Садковіч
У ролях
Кампазытар Уладзімер Чарэднічэнка
Апэратар Віталь Мікалаеў
Мантаж Вера Калядзенка
Вытворчасьць Сьцяг Беларускай ССР Беларусьфільм
Дата выхаду 1969
Працягласьць 101 хвіліна
Краіна Сьцяг Беларускай ССР БССР, СССР
Мова расейская, беларуская
Старонка на IMDb

«Я, Францы́ск Скары́на…» (па-расейску: Я, Франциск Скорина…) — каляровы гісторыка-біяграфічны фільм пра беларускага першадрукара Францішка Скарыну, зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм». Выйшаў на экран 30 лістапада 1970. На сёньняшні дзень адзіны мастацкі фільм пра першадрукара. Фільм можна лічыць вынікам 440-гадовага юбілею выданьня першых кніг Скарыны[1]. Натурныя здымкі рабіліся ў Празе[2].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георгія Скарыну дзякуючы ягоным ведам прымаюць у Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве. Для яго робяць выключэньне, нягледзячы на тое, што ён праваслаўны, а туды прымаюць толькі каталікоў. Ён прымае імя Францішак у памяць пра сьвятога Францішка з Асізі. У знак пратэсту супраць палітыкі скаргаў і мэтадаў выкладаньня ва ўнівэрсытэце Скарына пераяжджае ў Падую. Пасьля сканчэньня Падуанскага ўнівэрсытэту ён атрымлівае ступень доктара мэдыцыны. Пасьля вяртаньня на радзіму Францішак займаецца лекарскай практыкай, адкрывае больніцу для бедных. Паралельна Скарына наладжвае кнігадрук у Вільні, але зайздрасьць ворагаў прымушае яго пераехаць у Прагу. Тут яму нарэшце ўдаецца зьдзейсьніць сваю мару — вольна друкаваць кнігі на роднай мове. І нягледзячы на тое, што кнігі зь ягонай тыпаграфіі публічна спальваюць інквізытары, яны ўсё ж даходзяць да людзей.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастак-пастаноўшчык Уладзімер Дзямэнцьеў. Гукарэжысэр: Васіль Дзёмкін[3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дыплём журы за плённую распрацоўку гістарычнай тэмы і мастацкага рашэньня УКФ у Менску (1970).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева. Все белорусские фильмы: каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Мн.: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына. Пункт адліку і вяршыня. zviazda.by (31 сакавіка 2017).
  2. ^ Золотая десятка белорусских фильмов (рас.). Белгазета (22 мая 2008).
  3. ^ Я, Францыск Скарына. Баравік (4 сакавіка 2010).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]