Галілео Галілей
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з Ґалілеа Ґалілей)
| Галілео Галілей | |
| Род дзейнасьці | фізыка, матэматыка, астраномія і філязофія |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 15 лютага 1564 |
| Месца нараджэньня | Піза, Італія |
| Дата сьмерці | 8 студзеня 1642 |
| Месца сьмерці | Італія |
Галілео Галілей (15 лютага 1564 — 8 студзеня 1642) — італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф, імя якога шчыльна зьвязанае з навуковай рэвалюцыяй. Сярод ягоных дасягненьняў выдзяляюць сыстэматычнае вывучэньне паскоранага руху, паляпшэньне тэлескопу, шэраг астранамічных назіраньняў. Шырока падтрымліваў вучэньне Капэрніка. Заснаваныя на экспэрымэнце працы Галілея распачалі адыход ад абстрактнага падыходу Арыстотэля. Галілея клічуць «бацькам сучаснай астраноміі», гэтаксама як і «бацькам сучаснай фізыкі», і «бацькам сучаснай навукі» ўвогуле.
Рух раўнамерна паскораных целаў, які вывучаўся Галілеем у межах кінэматыкі, зараз уваходзіць у праграму сярэдняй школы.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Галілео Галілей — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |