Ґана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Republic of Ghana
Рэспубліка Гана
Сьцяг Ганы
(Сьцяг)
Нацыянальны дэвіз: "Freedom and Justice" (свабода і справядлівасьць)
Месцазнаходжаньне Ганы
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Акра
Найбуйнейшы горад Акра
Урад рэспубліка
Джон Куфуор
Алхаджы Махама
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
81-е месца ў сьвеце
238 534 км²
3,5
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
48-е месца ў сьвеце
23 000 000
93/км²
СУП
 - Агульны (2007)
 - на душу насельніцтва
55 месца ў сьвеце
150 млрд.$
2 750 $
Валюта Ганскі сэдзі (GHS)
Часавы пас
 - улетку
GMT (UTC+0)
+0 (UTC+0)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
6 сакавіка 1957
Дзяржаўны гімн ««God Bless Our Homeland Ghana»»
Аўтамабільны знак GH
Дамэн верхняга ўзроўню .gh
Тэлефонны код +233
Gh-map.png

Га́на, Рэспубліка Гана (па-ангельску: Republic of Ghana) – краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна (Гвінэйскай затокі). Мяжуе з Тога, Буркіна Фасо і Кот д'Івуарам. Уваходзіць у брытанскую Садружнасьць Нацый.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

На тэрыторыі сучаснай Ганы першыя эўрапейцы зьявіліся ў XV стагодзьдзі. У той час тут існавалі некалькі племянных і дзяржаўных утварэньняў, самым вялікім зь якіх было Ашанці. У 1482 годзе на ўзьбярэжжы першымі высадзіліся партугальцы, а ў 1631 англічане.

За тэрыторыю Ганы вялася даволі жорсткая барацьба, якая да 1901 года скончылася ўсталяваньнем поўнага брытанскага кантроля над гэтай тэрыторыяй.

У 1940-х г.г. пачалася вызваленчая барацьба ўзначаленая Квамэ Нкрумэ, якая скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці 6 сакавіка 1957 года. Квамэ Нкрумэ пачаў праводзіць у краіне рэформы накіраваныя на павялічэньне дзяржаўнага сэктара эканомікі, зьнешняя палітыка кіравалася на СССР і Кітай.

У 1966 годзе Нкрума быў зьвергнуты ў выніку вайсковага перавароту. Пасьля гэтага зьмянілася некалькі вайсковых хунтаў і грамацкіх урадаў. У 1979 годзе да ўлады прыйшоў Джэры Раўлінг, які змог стабілізаваць эканамічнае становішча краіны і пабудаваць дэмакратычную сыстэму дзяржаўнай улады.

[рэдагаваць] Палітыка

Гана зьяўляецца рэспублікай, якую ўзначальвае прэзыдэнт. Яму належыць уся выканаўчая ўлада. Парлямэнт краіны аднапалатны і у наш час ў ім прадстаўлены дзьве партыі: Новая Патрыятычная Партыя і Народны Дэмакратычны Кангрэс.

Былы сакратар ААН Кофі Анан паходзіць з Ганы.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Гана падзелена на 10 рэгіёнаў, якія ў сваю чаргу падзелены на 138 акругаў:

Адміністрацыйны падзел Ганы
Вобласьць Вобласьць (English) Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва, тыс.чал.
Ашанці Ashanti Кумасі 24 535 3 600,358
Вялікая Акра Greater Accra Акра 3 685 2 903,753
Бронг-Ахафа Brong Ahafo Сун'яні 39 557 1 798,058
Верхняя Ўсходняя Upper East Балгатанга 8 842 919,549
Верхняя Заходняя Upper West Ва 20 814 575,579
Вольта Volta Хо 20 572 1 630,254
Усходняя Eastern Кафарыдуа 19 977 2 101,650
Заходняя Western Такарадзі 24 292 1 916,748
Паўночная Northern Тамале 70 383 1 805,428
Цэнтральная Central Кэйп-Кост 9 826 1 593,888

[рэдагаваць] Геаграфія

Гана мае выхад да Гвінэйскай затокі на некалькі градусаў паўночней экватара. Клімат краіны экватарыяльны. Самая высокая кропка краіны – Маўнт Афаджата (880 м). У Гане знаходзіцца возера Вольта – самае вялікае па плошчы штучнае возера ў сьвеце. Самая вялікая рака краіны – Вольта.

[рэдагаваць] Эканоміка

Сельская гаспадарка не атрымала значнага разьвіцьця. Асноўнай сельскагаспадарчай культураў зьяўляецца какава бабы, экспарт якіх складае 35% агульнага экспарту краіны. Гана зьяўляецца асноўным вытворцам гэтай сыравіны у сьвеце. Для ўнутраных патрэбаў вырошчваюцца так сама: цытрусы, рыс, тытунь, кукуруза, бавоўна, проса, цукровы трысьнёг, гародніна.

Прамысловасьць зьвязана ў асноўным з лесанарыхтоўкамі (35% тэрыторыі краіны займаюць трапічныя лясы).

Цяжкая прамысловасьць накіравана на забесьпячэньне патрэбаў здабываючай галіны. Існуюць радовішчы: золата, баксытаў, магнію і дыямэнтаў.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



На іншых мовах