Ґвадэлюпа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||||
| Афіцыйная мова | француская | ||||
| Сталіца | Бас-Тэрэ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Бас-Тэрэ | ||||
| Урад | залежная тэрыторыя Віктарын Люрэль |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
- месца ў сьвеце 1 628 км² 0.26 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
- месца ў сьвеце 408 000 251/км² |
||||
| СУП - Агульны (-) - на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце - - |
||||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||||
| Часавы пас - улетку |
DST (UTC-4) -4 (UTC-4) |
||||
| Незалежнасьць - |
|||||
| Дзяржаўны гімн | Нацыянальны гімн Ґвадэлюпы | ||||
| Аўтамабільны знак | - | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .gp | ||||
| Тэлефонны код | +590 |
||||
Ґвадэлю́па – заморскі дэпартамэнт Францыі ў Цэнтральнай Амэрыцы, які разьмяшчаецца на некалькіх выспах на архіпэлягу Малыя Антылы.
У дэпартамэнт уваходзяць наступныя выспы:
Да 22 лютага 2007 года ў склад дэпартамэнта ўваходзілі выспа Сан-Бартэльмі і паўночная частка выспы Сан-Мартэн, якія зараз зьяўляюцца асобнымі залежнымі тэрыторыямі Францыі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспы былі заселеныя ў 300 годзе да н.э індзейцамі аравакі, крыху пазьней карыбамі, якія выцесьнілі аравакаў і назвалі выспу Карукера.
Сваю сучасную назву Ґвадэлюпа атрымала ад Хрыстафора Калюмба, які адкрыў яе ў 14 лістапада 1493 годзе. Францыя захапіла выспу ў 1635 годзе. Некалькі разоў Ґвадэлюпай спрабавалі завалодаць брытанцы.
З 1946 года Ґвадэлюпа і суседнія выспы атрымалі статус заморскага дэпартамэнта Францыі. У 1970-х і 1980-х г.г. з дапамогай знаходзячайся недалёка Кубы тут пачаўся незалежніцкі рух, камуністычнага напрамку, які меў падтрымку толькі некалькімі адсоткамі насельніцтва. Пад час рэфэрэндуму 2003 года, пераважная большасьць насельніцтва выказалася за захаваньне статусу дэпартамэнта. У гэтым жа рэфэрэндуме большасьць жыхароў Сан-Мартэн і Сан-Бартэльмі выказаліся за стварэньне на сваіх выспах асобных адміністрацыйных адзінак, з выхадам з Эўрапейскага Зьвязу. Ґвадэлюпа, як частка Францыі засталася ў складзе Эўрапейскага Зьвязу.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Геаграфія
Дэпартамэнт Ґвадэлюпа знаходзіцца на 8 выспах каралавага і вульканічнага паходжаньня ў архіпэлягу Малыя Антылы. На высьпе Гвадэлупа знаходзіцца дзейнічаючы вулькан Ла Суфрыерэ (1467 м над узроўнем мора). Трапічныя лясы займаюць каля 39% паверхні дэпартамэнта.
Клімат экватарыяльны, вільготны. Штогадовыя ападкі складаюць каля 1800 мм. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад +25°C да +29°C. Часта здараюцца трапічныя ўраганы.
[рэдагаваць] Эканоміка
Асновай эканомікі Ґвадэлюпы зьяўляецца турызм і сельская гаспадарка. Выспы наведвае каля 300 тыс. турыстаў штогод. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, кава.
Зьнешні гандаль сканцэнтраваны на гандлі з Францыяй і Мартынікай.
На выспах ёсьць некалькі прамысловых прадпрыемстваў.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва дэпартамэнта складаецца з мулатаў (65%), мурынаў (27%) і крэолаў (8%). Афіцыйнай мовай зьяўляецца француская, але значная колькасьць насельніцтва карыстаецца крэольскай. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца хрысьціянства, але распаўсюджана і вуду.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Паўночнай Амэрыкі | |
|---|---|
| Антыґуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Бэліз · Гаіці · Гандурас · Ґватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мэксыка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сьвятая Люсія · Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны · Сьвяты Кітс і Нэвіс · Трынідад і Табага · Ямайка | |
| Залежныя тэрыторыі: | Амэрыканскія Вірґінскія выспы · Ангілья · Аруба · Брытанскія Вірґінскія выспы · Бэрмудзкія выспы · Ґвадэлюпа · Грэнляндыя · Кайманавы выспы · Кліпэртан · Мансэрат · Мартыніка · Наваса · Нідэрляндзкія Антылы · Пуэрта-Рыка · Сьвяты П'ер і Міквэлон · Сэн-Бартэльмі · Сэн-Мартэн · Тэркс і Кэйкас |

