Ґвінэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
République de Guinée
Рэспубліка Гвінэя
Сьцяг Гвінэі
(Сьцяг)
Нацыянальны дэвіз: "Travail, Justice, Solidarité" (праца, справядлівасьць, салідарнасьць)
Месцазнаходжаньне Гвінэі
Афіцыйная мова француская
Сталіца Конакры
Найбуйнейшы горад Конакры
Урад рэспубліка
Лансана Контэ
Лансана Каятэ
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
78-е месца ў сьвеце
245 857 км²
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
83-е месца ў сьвеце
9 402 000
38/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
111 месца ў сьвеце
18,879 млрд.$
2 035 $
Валюта Гвінэйскі франк (GNF)
Часавы пас
 - улетку
GMT (UTC+0)
+0 (UTC+0)
Незалежнасьць
ад Францыі
2 кастрычніка 1958
Дзяржаўны гімн ««Liberté»»
Аўтамабільны знак RG
Дамэн верхняга ўзроўню .gn
Тэлефонны код +224
GuineaMap.png

Гвінэя (па-француску: Guinée, République de Guinée) – краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна, мяжуе з Гвінэяй-Бісаў, Сэнэгалам, Малі, Лібэрыяй, Кот д'Івуарам і С'ера Леонэ.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першымі эўрапейцамі, якія трапілі на тэрыторыю Гвінэі ў 1460 годзе былі партугальцы. У пачатку ХIХ стагодзьдзя, Гвінэя была адным з асноўных пастаўшчыкоў рабоў на плянтацыі Паўночнай Амэрыкі. У другой палове ХІХ стагодзьдзя Гвінэя стала францускай калёніяй. У 1886 і 1889 гадах былі ўсталяваны межы з брытанскімі і партугальскімі калёніямі. З 1904 года Гвінэя ўваходзіла ў склад Францускай Заходняй Афрыкі.

У 1958 годзе на падставе новай канстытуцыі Францыя дала мажлівасьць атрыманьня незалежнасьці сваім калёніям. Гвінэя выбрала незалежнасьць, якую атрымала 2 кастрычніка 1958 года.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці ўладу атрымаў Ахмэд Сэку Турэ. Яго кіраўнацтва краінай характарызавалася спробамі пабудовы сацыялізму, падаўленьнем апазыцыі і парушэньнямі правоў чалавека. Замежная палітыка арыентавалася на камуністычны блёк і Рух Недалучэньня. 26 сакавіка 1984 года Турэ памёр ў ЗША пад час апэрацыі на сэрцы. На некаторы час уладу атрымаў былы прэм’ер-міністар Луіс Лансана Біевогу, які быў забіты 3 траўня наступнага года ў выніку перавароту зьдзейсьненага сучасным прэзыдэнтам Лансана Контэ. Контэ пачаў адыходзіць ад сацыялістычнай гаспадаркі і вызваліў шмат палітычных вязьняў, але характар яго ўлады застаўся дыктатарскім.

Першыя свабодныя выбары адбыліся ў 1993 годзе. Контэ перамог у іх лідара апазыцыі Альфа Кондэ. Праз два гады адбыліся першыя свабодныя палямэнцкія выбары, якія выйграла прапрэзыдэнцкая партыя Адзінства і Разьвіцьця. Апазыцыя абвясьціла аб шматлікіх фальсыфікацыях.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Гвінэя дзеліцца на 7 рэгіёнаў і 33 прэфэктуры. Сталіца Канакры зьяўляецца спэцыяльным адміністрацыйным рэгіёнам.

Рэгіён Плошча
(km²)
Насельніцтва Сталіца
Guinea Regions.png
1 Бокэ 31 186 760 119 Бокэ
2 Конакры 450 1 092 436 Конакры
3 Фаранах 35 581 602 485 Фаранах
5 Канкан 72 145 1 011 644 Канкан
6 Кіндыа 28 873 928 312 Кіндыа
7 Лабэ 22 869 799 545 Лабэ
8 Маму 17 074 612 218 Маму
9 Нзэрэкорэ 37 658 1 348 787 Нзэрэкорэ

[рэдагаваць] Геаграфія

Агульная плошча паверхні краіны складае 245 857 км. кв. Працяжнасьць межаў складае 3 399 км, зь якіх:

Даўжыня берагавой лініі складае 320 км.

[рэдагаваць] Эканоміка

Ня гледзячы на шматлікія радовішчы карысных выкапняў Гвінэя зьяўляецца адным з самых бедных краінаў сьвету. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: кава, проса, сорга, бананы. У Гвінэі знаходзяцца 30 % сусьветных запасаў баксытаў, а краіна зьяўляецца другім па колькасьці экспарцёрам гэтай сыравіны.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Самай вялікай этнічнай групай Гвінэі зьяўляецца Фуланэ (каля 40% насельніцтва), тут жывуць і прадстаўнікі іншых народаў групы Мандэ (Малінке(30%), Сусу(15%)).

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца ісьлям, якога прытрымліваюцца 70% насельніцтва, 30% - хрысьціяне, захаваліся і традыцыйныя веравызнаньні.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах