Ґвінэя-Бісаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| República da Guiné-Bissau Рэспубліка Гвінэя Бісаў |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: "Unidade, Luta, Progresso" (Адзінства, моц, прагрэс) | |||
| Афіцыйная мова | партугальская | ||
| Сталіца | Бісаў | ||
| Найбуйнейшы горад | Бісаў | ||
| Урад | рэспубліка Жоао Бернарда Віейра Марцінха Ндафа Кабі |
||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
136-е месца ў сьвеце 36 125 км² 22,4 |
||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
148-е месца ў сьвеце 1 586 000 44/км² |
||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
165 месца ў сьвеце 1,167 млрд.$ 736$ |
||
| Валюта | Франк КФА (XOF) |
||
| Часавы пас - улетку |
GMT (UTC+0) +0 (UTC+0) |
||
| Незалежнасьць ад Партугаліі |
24 верасьня 1973 | ||
| Дзяржаўны гімн | ««Esta é a Nossa Pátria Bem Amada»» | ||
| Аўтамабільны знак | GNB | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .gw | ||
| Тэлефонны код | +245 | ||
Гвінэ́я-Біса́ў (па-партугальску: Guiné-Bissau) – краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Сэнэгалам і Гвінэяй. Да Гвінэі-Бісаў адносяцца так сама і узьбярэжныя выспы (архіпэляг Бісагас).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У Сярэднявеччы на тэрыторыі Гвінэі-Бісаў існавала каралеўства Габу, якоя зьяўлялася часткай імпэрыі Малі. Каралеўства праіснавала да XVIII стагодзьдзя. Тэрыторыя Гвінэі-Бісаў стала адным з першых дзе распачалася эўрапейская калянізацыя Афрыкі. Партугальцы апынуліся тут у 1446 годзе. У XVII стагодзьдзі гэтыя землі сталі цэнтрам гандлю рабамі. Тэрыторыя Гвінэі-Бісаў знаходзілася пад кіраўніцтвам Партугаліі, але паступова да яе рос інтарэс і з боку Францыі і Вялікабрытаніі.
У 1908 – 1915 тут адбылася паўстаньне мясцовых жыхароў супраць эўрапейцаў. У 1954 годзе Гвінэя-Бісаў атрымала статус заморскай тэрыторыі Партугаліі.
Вызваленчы рух, які дзейнічаў з 1961 года прывёў да абвяшчэньня незалежнасьці ў 1973 годзе. З 1980 да 1984 года ўлада наляжала Рэвалюцыйнаму савету. Першыя шматпартыйныя выбары адбыліся ў 1994 годзе. Вайсковы пераварот, які адбыўся ў 1998 годзе зруйнаваў хісткую стабільнасьць у краіне, і прывёў да грамадзянскай вайны. Наступныя выбары адбыліся ў 2000 годзе. Прэзыдэнтам стаў Кумба Іала. У 2003 годзе адбыўся путч. Іала быў арэставаны. Наступныя выбары адбыліся ў 2004 годзе, праз некалькі месяцаў адбыўся наступны пераварот.
[рэдагаваць] Палітыка
Гвінэя-Бісаў – рэспубліка. Прэзыдэнт выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Па ўзгадненьню з асноўнымі партыямі прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту які складаецца са ста дэпутатаў.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Гвінэя-Бісаў падзеленая на восем кантынэнтальных і адну выспавую акругі. Сталіца выдзеленая ў асобную акругу.
[рэдагаваць] Геаграфія
Складаная ўзьбярэжная лінія разламаная вусьцямі рэкаў. Выспы Бісагас, разьмешчаныя каля ўзьбярэжжа утварыліся пры затапленьні старажытнай дэльты ракі Жэба. На паўднёвым усходзе краіны знаходзіцца плато Фута-Джалон, вышынёй да 262 м. Ад яго з усхода на захад цягнецца марская нізіна (месцамі забалочаная).
Існуюць карысныя выкапні баксытаў, фасфарытаў, золата, а на шэльфе нафты і прыроднага газу.
Клімат субэкватарыяльны мусонны з вільготным летам і сухой зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра + 26°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў ад 3000 мм на ўзьбярэжжы да 1200 мм на захадзе, дзе часта здараюцца засухі і пылавыя буры.
У краіне ёсьць густая рачная сетка. Асноўныя рэкі гэта Жэба, Кашэў, Карубал, Балана.
Уздоўж узьбярэжжа растуць мангравыя лясы, далей ад мора пачынаюцца вечназялёныя лясы. Ня месцы вырубленых лясоў сустракаецца саванна. Лясы займаюць 37% тэрыторыі краіны і штогод зьмяньшаюцца на 1%. З жывёльнага сьвету захаваліся ў асноўным птушкі, млекакормячыя ў асноўным зьнішчаны чалавекам.
[рэдагаваць] Эканоміка
Гвінэя-Бісаў належыць да самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка была зруйнаваная пад час грамадзянскай вайны 1998-1999 гадоў. У наў час яна заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбнай лоўлі. Зьнешняя запазычынысьць Гвінэі-Бісаў складае прыкладна мільярд даляраў. Бюджэт краіны складаецца з міжнароднай дапамогі. Асноўны экспартны прадукт, гэта земляны арэх.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва Гвінэі-Бісаў складаецца з некалькіх народнасьцяў: фульбэ, малінке, манджак, пепель, балантэ. Каля 1% насельніцтва гэта нашчадкі партугальскіх каляністаў.
45% насельніцтва вызнаюць ісьлям, 8% - хрысьціянства, астатнія прытрымліваюцца мясцовых вераў.
Сярэдняя працягласьць жыцьця складае прыкладна 50 гадоў.