.eu
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| .eu | |
| Уведзены | 2005 |
|---|---|
| Тып дамэну | нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню |
| Статус | дзейны |
| Рэгістратар | EURid |
| Арганізатар | Эўрапейская камісія |
| Прызначэньне | усё, што зьвязана з Эўрапейскім Зьвязам |
| Выкарыстаньне | на ліпень 2006 году больш за 2 мільёны імёнаў |
| Абмежаваньні рэгістрацыі | заяўнікі павінны быць рэзыдэнтамі краін ЕЗ; першы час рэгістрацыя будзе дазволеная толькі ўладальнікам гандлёвых марак і некаторым іншым абмежаваным катэгорыям асобаў |
| Структура | дамэнныя імёны другога ўзроўню, за выключэньнем зарэзэрваваных Камісіяй і дзяржавамі-чальцамі, а таксама супярэчлівыя публічнаму парадку і маральнасьці |
| Дакумэнты | Рэглямэнт Камісіі 874/2004, Рэглямэнт Эўрапейскага Парлямэнту і Рады 733/2002 |
| Разьвязаньне спрэчак | спрэчкі рашаюцца падобна UDRP, створаны цэнтар ADR |
| Вэб-старонка | EURid |
.eu — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Эўрапейскага Зьвязу.
Дамэн быў запушчаны 7 сьнежня 2005, рэгістрацыя для рэзыдэнтаў Эўразьвязу адкрытая 7 красавіка 2006, за першыя гадзіны было пададзена каля 300 тысячаў заявак.
На ліпень 2006 году ў зоне зарэгістраваныя больш за 2 мільёны дамэнаў, а таксама разгледжана больш за 100 спрэчак цэнтрам пазасудовага ўрэгуляваньня канфліктаў (ADR).