06 (альбом)
| «06» | ||
|---|---|---|
| Альбом N.R.M. | ||
| Выдадзены | 2007 | |
| Запісаны | 2007 | |
| Жанр | рок | |
| Працягласьць | 54:41 | |
| Храналёгія N.R.M. | ||
| Справаздача 1994—2004 (2004) |
06 (2007) |
|
06 (Nul šeść) — шосты альбом беларускага рок-гурта N.R.M. запісаны ў 2007 годзе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Зьмест
| № | Назва | Працягласьць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1. | «Nas da chalery» | 04:06 | |||||||
| 2. | «Stalinhrad» | 03:33 | |||||||
| 3. | «Hadziučnik» | 04:25 | |||||||
| 4. | «Miensk i Minsk» | 04:24 | |||||||
| 5. | «Toje, što jość pamiž nami» | 04:26 | |||||||
| 6. | «Palmy i biarozy» | 02:48 | |||||||
| 7. | «Padvodnaja łodka» | 04:19 | |||||||
| 8. | «Svabody hłytok» | 03:04 | |||||||
| 9. | «Kitaj» | 02:38 | |||||||
| 10. | «Himn biełaruskaha rok-n-rolščyka» | 03:57 | |||||||
| 11. | «Nikoli-nikoli» | 04:41 | |||||||
| 12. | «Tolki dla ciabie» | 04:56 | |||||||
| 13. | «Nie pytaj» | 03:02 | |||||||
| 14. | «Mama, tata, heta ja» | 04:15 | |||||||
| 00:54:41 | |||||||||
[рэдагаваць] Удзельнікі
- Алезіс Дземідовіч: бубны, сьпеў, дадатковы сьпеў, разьюшаны крык
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара, сьпеў, дадатковы сьпеў
- Піт Паўлаў: гітара, мандаліна, дадатковы сьпеў
- Лявон Вольскі: сьпеў, гітара, клявішы, бубны
- Юлія Глушыцкая: віялянчэль
- Кастусь Карповіч: пузон
- Адэля Вольская, Яна Ляўкова, Ян-Вінцэнт Луцэвіч, Паўліна Дземідовіч: харавы сьпеў
[рэдагаваць] Выданьне
- «PRO-2-Studio» (Менск, лета-зіма 2006): запіс, міксаваньне
- Гянадзь Сыракваш: саўндпрадусар
- Генрык Ліп (Vintage Mastering, Гётэборг, Швэцыя): майстраваньне
- Алезіс Дземідовіч: дызайн вокладкі, крыжоў і мэдалю
- Дзяніс Трусіла: кампутарная графіка
- Ігар Назаранка, Ігар Віркоўскі: паліграфія
- Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi»: прадусаваньне
[рэдагаваць] Дадатковыя зьвесткі
Шосты студыйны альбом N.R.M. быў запісаны, па словах лідэра гурта Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006 году. Гэта, а таксама нумар альбому, і стала нагодай, каб назваць яго менавіта лічбай «06». На плытцы зьмешчана 14 рознастылёвых песьняў: ад тыповага «нрмаўскага» гард-року да джаз-блюзу. Упершыню адну зь песьняў выканаў не Лявон Вольскі, а бубнач Алезіс Дземідовіч. А ў песьні «Hadziučnik» кожны з удзельнікаў гурта сьпявае па некалькі радкоў песьні. Акрамя таго, на апошняй песьні «Mama, tata, heta ja» прысутнічае хор зь дзяцей удзельнікаў гурта. Таксама ўпершыню, акрамя звычайнай гітары, бас-гітары і бубноў, у запісу песьняў выкарыстоўваліся іншыя інструмэнты — віялянчэль, мандаліна, клявішы.
Плытка мае незвычайны буклет з тэкстамі песьняў і выявамі узнагародаў — крыжоў і мэдалю — зробленых па тыпу вайсковых рэгаліяў. Як пазначана на старонках буклета, «ўсе крыжы і мэдаль зацьверджаныя на адмысловым паседжаньні Кабінету Міністраў N.R.M. ад 25 сьнежня 2006 году».
Альбом запісываўся ў Менску на студыі «PRO-2-Studio», а майстэрынгам займаўся швэдзкі спэцыяліст Генрык Ліп з студыі Vintage Mastering у Гётэборгу. Да рэлізу альбому была прысьвечаная акцыя «Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!» «Эўрапейскага Радыё для Беларусі». Першы наклад дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў 19 траўня 2007 году.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць] Артыкулы
- «Выходзіць альбом „06“ N.R.M.»
- Новы альбом N.R.M. «06» з’явіцца ў крамах праз тыдзень
- «Hadziučnik» — лепшая песьня году
- N.R.M. пачалі запіс новага альбому!
[рэдагаваць] Сайты
[рэдагаваць] Відэа
| N.R.M. | |||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Дыскаграфія |
|
||||||||||
| Зьвязаныя праекты | |||||||||||