11 наваградзкіх мучаніц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

11 наваградзкіх мучаніц, вядомыя як Дабраслаўлёныя Мучаніцы з Наваградка — законныя сёстры Кангрэгацыі Найсьвяцейшай Сям’і з Назарэту, мучаніцы Другой Сусьветнай вайны, расстраляныя 1 жніўня 1943 у Наваградку.

У ліпені 1943 сёстры зьвярнуліся да гестапо, каб ахвяраваць сваё жыцьцё наўзамен 120 арыштаваных і прызначаных да расстрэлу асобаў. Кару сьмерці для 120 ахвяраў замянілі на працы ў Нямеччыне (вывезьлі 24 ліпеня, а некаторых нават вызвалілі). Усе яны перажылі вайну.

Сёстры ж былі нечакана арыштаваныя 31 ліпеня 1943, а на наступны дзень нечакана без суду і выраку расстраляныя.

Пасьля эксгумацыі 19 сакавіка 1945 году іх пахавалі ў адзінай магіле каля наваградзкага фарнага касьцёлу.

Бэатыфікаваныя папам Янам Паўлам II 5 сакавіка 2000.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]