12-я пяхотная дывізія (Вэрмахт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
12-я пяхотная дывізія
12. Infanterie-Division
Гады існаваньня 1934
Краіна Трэці Райх
Мянушка Мэкленбурская дывізія
Удзел у Польская кампанія (1939), Француская кампанія (1940), Вайна на Ўсходнім фронце

12-я пяхотная дывізія, пазьней пераназваная як 12-я фольксгрэнадэрская дывізія, зьяўлялася баявым падразьдзяленьнем вэрмахту.

Гісторыя і арґанізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дывізія была сфармавана ў 1934 годзе ў Шчэціне на аснове 5-га пяхотнага палка 2-й пяхотнай дывізіі райхсвэра. Першапачаткова ў мэтах дэзынфармацыі штаб дывізіі насіў назву «камандзір пяхоты II» (па-нямецку: Infanteriefuhrer II). Калі ў кастрычніку 1935 г. афіцыйна было абвешчана пра стварэньне вэрмахту, дывізія атрымала парадкавы нумар 12 і была падпарадкавана камандаваньню 2-й корпуснай акругі. Першапачаткова ў склад дывізіі ўвайшлі 27-ы і 48-ы пяхотныя палкі. У 1937 годзе да іх дадаўся зноў сфармаваны 89-ы пяхотны полк. Да моманту пачатку Другой сусьветнай вайны склад дывізіі быў наступным:

  • 27-ы пяхотны полк
  • 48-ы пяхотны полк
  • 89-ы пяхотны полк
  • 12-ы артылерыйскі полк
  • 1-я батарэя 48-га артылерыйскага палку
  • 12-ы выведвальны батальён
  • 12-ы супрацьтанкавы батальён
  • 12-ы сапёрны батальён
  • 12-ы батальён сувязі
  • 12-ы запасны батальён
  • 12-ы атрад забесьпячэньня

Чэхаславацкая кампанія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас падрыхтоўкі да баявых дзеяньняў супраць Чэхаславаччыны падчас Судэцкага крызісу 1938 году 12-я дывізія ў складзе 2-га армейскага корпусу была перакінута ў Сілезію ў распараджэньне 2-й арміі[1].

Кампанія ў Польшчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1939 годзе дывізія была перакінута ва Ўсходнюю Прусію і ўвайшла ў склад корпусу «Водрыг» (пазьней 26-ы армейскі корпус), створанага для ўварваньня ў Польшчу. У яго складзе дывізія ўдзельнічала ў баях за млаўскую пазыцыю і ў аблозе Варшавы. 22 верасьня пад Варшавай загінуў ганаровы камандзір які ўваходзіў у склад дывізіі 12-га артылерыйскага палка ґенэрал-палкоўнік барон Вэрнэр фон Фрыч, былы ў 1934—1938 годзе галоўнакамандуючым сухапутнымі сіламі Нямеччыны. Ён стаў першым нямецкім ґенэралам, загінулым у Другой сусьветнай вайне, і адзіным, загінулым падчас верасьнёвай кампаніі ў Польшчы.

На Захадзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1940 годзе дывізія ўдзельнічала ў паходзе ў Францыю ў шэрагах 2-га армейскага корпусу 4-й арміі. Падчас падрыхтоўкі да ўварваньня на Брытанскія выспы дывізія ў складзе 5-га армейскага корпусу 16-й арміі рыхтавалася дзейнічаць у другім эшалоне дэсанту[2]. Да траўня 1941 году дывізія дысьлякавалася на захадзе.

Вайна супраць СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1941 году 12-я дывізія ў складзе 2-га армейскага корпусу 16-й арміі групы арміяў «Поўнач» удзельнічала ў нападзе на СССР, пачаўшы наступ з раёну паўночна-ўсходней за Голдап. У 1942 годзе яна знаходзілася ў складзе групоўкі, акружанай пад Дзямянскам. У 1944 годзе дывізія была перакінута ў распараджэньне 4-й арміі, якая ўваходзіла ў склад групы арміяў «Цэнтар», і здалася ў палон пасьля раптоўнага захопу штабу дывізіі ў Магілёве падчас савецкага наступу падчас апэрацыі «Баграціён».

12-я фольскгрэнадэрская дывізія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 1944 году дывізія была адноўлена пад назвай 12-я фольксгрэнадэрская дывізія як падразьдзяленьне 30-й хвалі фармаваньня. Загад на яе стварэньне быў аддадзены 27 ліпеня 1944 году. Новая 12-я дывізія была ўзноўлена не ў 2-й, а ў 20-й корпуснай акрузе. У складзе групы арміяў «Б» яна ўдзельнічала ў баях на Заходнім фронце. У красавіку 1945 году яна капітулявала разам з групоўкай, акружанай у раёне Руру.

Камандуючыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ґенэрал-лейтэнант Людвіг фон дэр Леен (на 1 верасьня 1939 г.)
  • Ґенэрал-лейтэнант Вальтэр фон Зайдліц-Курцбах (на 10 сакавіка 1940 г.)
  • Палкоўнік Карл Хернэкамп (на 1 студзеня 1942 г.)
  • Ґенэрал-лейтэнант Курт-Юрген Фрайхэр фон Лютцаў (на 1 сакавіка 1942 г.)
  • Палкоўнік Герхард Мюлер (на 1 чэрвеня 1942 г.)
  • Палкоўнік Вільгельм Лёрэнц (на 11 ліпеня 1942 г.)
  • Ґенэрал-лейтэнант Курт-Юрген Фрайхэр фон Лютцаў (на 20 ліпеня 1942 г.)
  • Ґенэрал-лейтэнант Курт Ян (на 25 траўня 1944 г.)
  • Ґенэрал-лейтэнант Рудольф Бамлер (на 4 чэрвеня 1944 г.)
  • Ґенэрал-маёр Герхард Энгель (на 28 чэрвеня 1944 г.)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]