13 лістапада
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← лістапад → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
| 2013 год Усе дні |
||||||
13 лістапада — 317-ы дзень году (318-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 48 дзён.
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1655 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандай гетмана Паўла Сапегі атрымала перамогу над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Берасьця
- 1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа
- 1918 — выйшаў дэкрэт ВЦВК пра скасаваньне Берасьцейскай мірнай дамовы
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1806 — Эмілія Плятэр, беларуская рэвалюцыянэрка
- 1821 — Міхаіл Петрашэўскі, расейскі рэвалюцыянэр
- 1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў, генэрал Парыскай камуны
- 1850 — Робэрт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік
- 1877 — Мікалай Нікольскі, беларускі гісторык
- 1891 — Янка Саланевіч, расейскі тэарэтык манархізму
- 1930 — Валянціна Крыкава, беларуская артыстка балету і пэдагог
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1359 — Іван II, вялікі князь маскоўскі
- 1593 — Сымон Будны, асьветнік, пісьменьнік, грамадзкі і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1852 — Іван Грыгаровіч, беларускі археограф і гісторык
- 1896 — Антон Валынчык, беларускі харавы дырыгент, кампазытар і пэдагог
- 1933 — Антон Ясінскі, беларускі гісторык
- 1942 — Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык і літаратурны крытык
- 1943 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі паэт і выдавец
- 1989 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменьнік
- 1992 — Якаў Парэцкі, беларускі літаратуразнавец, перакладнік і мовазнавец
- 2005 — Цімур Качарава, музыка, студэнт-антыфашыст
- 2007 — Цімох Вострыкаў, дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву
[рэдагаваць] Сьвяты
- Міжнародны дзень сьляпых
13 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў