14/88
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
14/88 (па-ангельску: Fourteen Words/Чатырнаццаць Словаў) — кодавы лёзунг (часам таксама ўжываецца ў якасьці прывітаньня або подпісу) у нэанацыстаў і часткі нацыяналістаў.
Лічба 14 азначае чатырнаццаць словаў нэанацысцкага ідэоляга Дэвіда Лэйна: па-ангельску: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаваньне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»).
Лічба 88 зьяўляецца закадаваным прывітаньнем «Heil Hitler!» («Хайль Гітлер!»), паколькі літара «H» стаіць у лацінскім альфабэце восьмай. Лічба запаведаў Дэвіда Лэйна таксама роўная васьмідзесяці васьмі; гэта, зразумела, не выпадкова.