14 верасьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
«верасень»
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30
каляндар на 2009 год
Усе дні

Зьмест

[рэдагаваць] Падзеі

  • 1066: заваяваньне Англіі нарманамі — у бітве пад Гасьцінгсам нарманы на чале зь Вільгельмам Заваёўнікам перамагаюць англасаксонскую армію Гаральда Годвінсана (загінуў у бітве). Вырашальная перамога ў гісторыі заваяваньня Англіі.
  • 1752: Брытанія і яе калоніі перайшлі на грыгарыянскі каляндар
  • 1791: Папская дзяржава і Авіньён уключаны ў склад Францыі
  • 1811: у Прусіі адмененая фэадальная сыстэма
  • 1812: войскі Напалеона увайшлі ў Маскву
  • 1853: Турцыя аб'вясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна
  • 1857: ангельскія войскі пачалі штурм Дэлі, які яны захапілі пад час паўстаньня сіпаеў
  • 1865: заснаваньне ў Расейскай імпэрыі Галоўнай управы па справах друку. Увядзеньне ў дзеяньне закона аб адмене папярэдняй цэнзуры.
  • 1867: выйшаў у сьвет першы том «Капітала» Карла Маркса
  • 1906: у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі»
  • 1911: у Кіеве сьмяротна паранены Пётар Сталыпін
  • 1917: Расея аб'яўлена Часовым урадам рэспублікай
  • 1920: у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы)
  • 1921: у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамась» (рэдактар Максім Гарэцкі), які быў адным зь лепшых тагачасных беларускіх пэрыядычных выданьняў
  • 1929: футбалісты кіеўскага «Дынама» правялі свой першы міжнародны матч (са зборнай рабочых Ніжняй Аўстрыі)
  • 1936: на сакрэтнай нарадзе НКУС СССР прыняў рашэньне аб масавай засылцы сваіх супрацоўнікаў у Гішпанію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне
  • 1939: у ЗША ў паветра ўзняўся першы вэрталёт Ігара Сікорскага — VS-300
  • 1954: на Тоцкам палігоне (Расея) праведзены вайсковыя вучэньні ва ўмовах рэальнага ядзернага выбуху з удзелам да 45 тысяч вайскоўцаў
  • 1957: ААН асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Вугоршчыну
  • 1960: заснаваная Арганізацыя краін-экспартэраў нафты (АПЭК). У яё ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Саудаўская Арабія і Вэнэсуэла.
  • 1972: папа рымскі Павал VI адмяніў пострыг валос на галаве каталіцкіх сьвятароў (танзуру), што было абавязковым зь пятага стагодзьдзя
  • 1973: Кярчы і Наварасійску надана званьне горад-герой
  • 1984: першы ў сьвеце пералёт праз Атлянтычны акіян на паветраным шары выкананы амэрыканскім ваеным лётчыкам у адстаўцы Джо Кітынджэрам
  • 2003: Швэцыя ў выніку рэфэрэндуму адмовілася ад пераходу на агульнаэўрапейскую грашовую адзінку эўра
  • 2003: у выніку рэфэрэндуму Эстонія далучылася да Эўрапейскага Зьвязу

[рэдагаваць] Нараджэньні

[рэдагаваць] Сьмерці

[рэдагаваць] Сьвяты

Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань
Асабістыя прылады
На іншых мовах