16 студзеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← студзень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
16 студзеня — 16-ы дзень году паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 349 дзён (350 у высакосным годзе).
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1593 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза склікаў паспалітае рушэньне з мэтаю здушэньня казацкага паўстаньня
- 1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад пра наданьне беларускай мове раўназначных правоў зь іншымі краёвымі мовамі на тэрыторыях, акупаваных войскамі Кайзэраўскае Нямеччыны
- 1919 — маскоўскія бальшавікі адабралі са складу Беларускае ССР Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губэрні
- 1920 — у ЗША пачаў дзейнічаць «Сухі закон»
- 1966 — у Таронта ўтварыўся Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады
- 1969 — чэскі студэнт Ян Палах спаліў сябе на Вацлаўскай плошчы ў Празе, пратэстуючы супраць савецкага ўварваньня ў Чэхаславаччыну
- 1991 — у Іраку распачатая апэрацыя «Бура ў пустэльні»
- 2000 — у Горадні адбылася агульнабеларуская сустрэча вэтэранаў нацыянальна-вызвольнага руху, вязьняў сталінскіх канцлягераў
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1708 — Юзаф Станіслаў Сапега, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп
- 1791 — Генрык Дэмбінскі, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1831 году
- 1826 — Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году
- 1901 — Фульхэнсіё Батыста, кубінскі прэзыдэнт і дыктатар
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1893 — Іван Берман, этнограф і краязнавец
- 1906 — Ян Маркоўскі, люблінскі працоўны, пакараны сьмерцю без судовага працэсу
Сьвяты [рэдагаваць]
16 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў