18 кастрычніка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← кастрычнік → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
18 кастрычніка — 291-ы дзень году (292-і ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 74 дні.
Зьмест |
Падзеі[рэдагаваць]
- 1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонаю арміяй
- 1939 — войскі Чырвонай Арміі на аснове спэцыяльных пактаў аб узаемнай дапамозе ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі
Нараджэньні[рэдагаваць]
- 1130 — Чжу Сі, выбітны канфуцыянскі філёзаф дынастыі Сун, заснавальнік кітайскага нэаканфуцыянства
- 1569 — Джамбатыста Марына, вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі
- 1680 — Ян Фрыдэрык Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1876 — Ян Булгак, вядомы беларускі і польскі фатограф, які значную частку сваіх працаў прысьвяціў Наваградчыне і Вільні
- 1891 — Лукаш Голад, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі царквы, выдавец часопісу «Праваслаўная Беларусь»
- 1906 — Алесь Салагуб, беларускі паэт
- 1911 — Юльёнас Сьцепанавічус, летувіскі рымска-каталіцкі дзяяч
- 1912 — Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг
- 1919 — Усевалад Кароль, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, доктар-гінэколяг
- 1948 — Уладзімер Габрусь, расейскі грамадзкі й палітычны дзяяч
- 1951 — Казімер Марач, савецкі вайсковы марак, што загінуў падчас аварыі на АПЛ «К-19»
- 1976 — Брэт Ормэрод, ангельскі футбаліст, нападнік клюба «Блэкпул»
- 1977 — Раян Нэльсэн, новазэляндзкі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюба «Блэкбэрн Ровэрз» і нацыянальнай зборнай Новай Зэляндыі
Сьмерці[рэдагаваць]
- 1810 — Юзэф Коцел, палкоўнік войска ВКЛ, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году, эміграцыйны дзяяч
- 1971 — Язэп Гайлевіч, рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог, прыхільнік беларусізацыі каталіцкай царквы, дзяяч беларускага руху ў Латвіі
- 1979 — Вірхіліё Піньнера, кубінскі паэт, празаік і драматург
- 1991 — Пятро Бітэль, настаўнік, пісьменьнік і перакладчык («Пан Тадэвуш»)
- 1996 — Іосіф Саладкоў, беларускі гісторык
- 2012 — Ежы Літвінюк, польскі перакладнік, паэт
Сьвяты[рэдагаваць]
18 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў